| Можа быць я самому сабе вораг... |
[Oct. 22nd, 2006|06:49 pm] |
| [ | Current Music |
| | Screemin' Jay Hawkins - Voodoo | ] | Празь яе я трапляю ў самыя недарэчныя сітуацыі, трапляю ў фільмы з кепскім канцом, ў глыбокыя каналізацыйныя люкі. Але ж яна, ведама, толькі сродак, і ёй дадзена ня самае пэўнае мейсца ў маім жыцьці. Гэты сюр у словах і ўчынках - чыстай вады 2004 год. Толькі твары з дэкарацыямі сама мала адрозныя. Два гады таму мы былі іншыя: больш шчырыя з сабой і жыцьцярадасныя. І бязглуздыя непатрэбныя прызнаньні гучалі музыкай, бо пахлі ўзаемнасьцю. А пахмельная раніца пахла проста новым днём без усялякіх "але". Празь яе я раблю дзіўныя ды глупыя рэчы. Я не хачу больш так. |
|
|