| Відань і мы |
[Oct. 23rd, 2006|08:22 pm] |
| [ | Current Music |
| | Nina Hagen Band - Auf'm Friedhof | ] | Я йшоў па алеі сухога жнівеньскага парку, кідаючы злыя позіркі на шчасьлівыя парачкі, што ахладжаліся фруктовым марозівам на акуратненькіх лаўках. Дзьвума крывімі нагамі я таптаў расплаўлены і кепска пакладзены асфальт дарожкі, які адпячатваў сабою кожны крок маёй няўпэўненай хады. Я глядзеў уперад і бачыў канец алеі, і пачынаў ісьці хутчэй, пакуль мая хада не пераходзіла ў нейкае падабенства трусцы, бо там за канцом высіліся безгустоўныя вежы алімпійскага стадыёну, адтуль чуліся шчаслівыя дзіцячыя крыкі і там была мая ziel. Бо там за высокімі старымі і непрыгожымі дрэвамі высіўся цацачны Пратэрштэрн – векавое чортава кола, а таксама, па сумяшчальніцтву, недарагі рэстаран, разьбіты на дванаццаць кабінак, якія падымаліся то ўгору, то апускаліся долу, адкрываючы часам такі-сякі від на рэчку Дунау і шэрыя будыніны гэтага цудоўнага града: радзімы Штрауса, Шуберта, Вайнінгера, Гітлера ды йншых ня менш значных людзей. Мне заўсёды падавалася, што прызначаць спатканьні ў самых дурацкіх месцах – выключна мой прывілей, аднак Ганначка была, відаць, большым за мяне крэтынам, ну хіба што ня меншым. Магчыма яна думала, што Пратэрштэрн – гэта адзінае месца ў горадзе, лёгкадаступнае зялёнаму эмігранту з усходняе Эўропы, прычым думала так абавязкова паводле свайго ўсходнеэўрапейскага паходжаньня, якое, канечне, давала ёй магчымасьць безагаворачна разумець таямнічую славянскую душу як душу сваю і славянскую. Палова карэннага насельніцтва гэтага горада мае мярзотнае нямецкае вымаўленьне, падобнае на тое, што дазваляюць сабе рускія жыхары рускага Бярліну. Палова гэтага горада мае прозьвішчы, падобныя на тыя, што носяць мяшканцы горных вёсак Славоніі альбо любога палескага мястэчка: цэлы спэктар розных Крсцічаў, Асьвеяк, Жданоўскіх, Зенчукоў, Голубаў, Словакаў і нават Філіповічаў, і кожны зь іх лічыць сябе, зразумела, аўстрыякам, хоць абавязкова ведае, чаго трэба чалавеку з усходу, маючага падобнае немілагучнае цяжкавымаўляемае прозьвішча. Маё прозьвішча тады было Jurkawetz, што і стала прычынаю нашай сёньнешняй з Ганнай гарэлкі. І, увогулі, усяго гэтага лайна, у якім я хаваўся ад жорсткіх рэалій жыцьця ў сваёй занадта ўсходнеэўрапейскай краіне. - Навошта ты на мяне крычыш, Антонэ, навошта?! Ты ня можаш на мяне крычаць! Я не такая. Лепей пакліч кельнэра. Не, Антонэ, я не такая! Нам трэба ячшэ. Антонэ... У Ганны было чорнае карэ і звычайныя шэрыя вочы. Мы пазнаёміліся з Ганнай у Ў-бане, дзе я, пасклізнуўшыся на нейкіх нечыстотах, слабенька заехаў кулаком ёй у пыску. Мы закрычалі ва ўнісон адныя і тыя словы, знаёмыя кожнаму эмігранту з краінаў варшаўскай дамовы. І тут жа пачалі выбачацца адно перад адным, разумеючы чыстую нялепасьць тае сітуацыі і плюгкую аднолькавасьць нашых бранных выклічнікаў. Яна выбачалася больш за мяне, бо з гэтага моманту я стаў ейным госьцем і братам па таямнічым ведам, якія мае цэлая палова горада Відань, але якія ўсе дужа трымаюць пры сябе. Відаць, пакуль не атрымаюць аднойчы ад якога-небудзь Усевалада ці Браніміра па мордзе ў змрочных пераходак падземкі. Яна нарадзілася ў Братыславе, адкуль з бацькамі перабралася ў больш сытую і больш прадказальную Эўропу. Ёй было дваццаць і яна піла выключна vodku, што было цалкам нядзіўна. Яна абрала Пратэрштэрн, бо гэты быў самае паскуднае і затасканае месца ва ўсёй Вене, але якое абсалютна адпавядала густу чалавека, які карыстаецца сямьмю склонамі. Яна абрала мяне, бо быласваёй, чорт вазьмі. У нас была таямніца, я размаўляў з ёй на ломанай чэскай мове, а яна сьмяялася ледзь ня скожнага майго слова. Часам, яна пераходзіла на нямецкую, калі зусім ужо блага яе разумеў, але, я хутка прымушаў яе вяртацца зноў да родага, бо нішто не бясіла мяне так, як па-ўсходняму мягкая нямецкая мова з жаночых вуснаў. Цяпер я крычаў на яе матам, узбуджана аглядваючыся па бакох, чакаючы, каб хто-небудзь мяне зразумеў і спужана апусьціў вочы, думаючы пра рускую мафію і ебанутых падлеткаў. Але ў вагоньчыку-кабіначцы, што вісела на вышыні сарака метраў былі толькі мы адні, ды бутэлка гарэлкі. І я крычаў ёй: ”дурачка, якія кельнэры тут? Тут хіба, што толькі анёлы ды самалёты Острыян Эірлайнз”. Яна пачынала стагнаць, а потым мы разам сьмяяліся і дапівалі сваю гарэлку. І потым ужо бегалі за ручку па вуліцах, хаваючыся ў разгубленых турыстах, скідвалі ў брудны каналь бясплатныя рэклямныя ровары, глядзелі, як сланы з грохатам мілуюцца ў заасадзе і бясконца пераяжджалі з аднога хаўза на чарговы белакаменны, а па паўночнай дарозе абалоньню Дуная зварочвалі ў горы, зь якіх бачылі, што Гундэртвассэр сапраўдны геній і што савецкі бронзавы жаўнер сапраўды выглядае збаўцам, а танкі насамрэч там-сям прыпаркаваныя разам з жукамі ўсіх гадоў і мадэляў. Дык вось, гэта ўсё магло б выглядаць менавіта так. Альбо неяк падобна. Я думаю, што мусіла б быць нешта накшталт, як бы не асобная памылка дзіцячага веку. Сучча вымя! Блудніца ваўкавыйска! Маткабоска гастрабрамска! І ўсе жыровіцкія абразы, чорт вазьмі! Як я люблю сваю краіну! Ейныя пахі, фарбы і норавы. І якое шчасьце, што аднаго дня я ня стаў раптоўна вось такім вось эўрапейцам з сумнеўным мінулым. А застаўся гніць і каласіцца тут, дзе цыган едзе ў шыкоўнай бэсе, трымаючы высунутай у вакно рукой у златых цэпах толькі шо скрадзенага каня, дзе міліцыя нас абярагае ад нас жа саміх, а замкі не пужаюць сваёй мяшчанскай выхаленасьцю, а зьзяюць ух якой прылепай майму воку дзіркаю чорнай, дзе ё горад Гомель, мястэчка Ракаў і вёска Дубок, дзе мы жывем адначасова ў двух гарадох, у дзьвух краінах і крочым назад, бо вяртаемся позна, і любым момантам можам рвануць або ў Любчу, або ў Лёзна, спакусіўшыся толькі на звышкасьмічную мілагучнасьць цяіх назваў. Дык вось іе ў мяне адна геніяльная і ўчасная думка, якая ніяк не зьвязаная ні з Венай, ні з артэрыямі. Але я яе нікому не скажу. Бо пізьдзец крамол! |
|
|