aj - November 7th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

November 7th, 2006

В час, когда утро встаёт над невой. [Nov. 7th, 2006|03:36 am]
[Current Music |что тебе снится, крейсер Аврора]

Роўна 19 год таму, калі мяне ўгаразьдзіла пачаць нараджацца, імпэрыя ў самы апошні раз сьвяткавала ўрачысты юбілей сваёй вялікай і кастрычніцкай рэвалюцыі. Мая маці, студэнтка-камсамолка, у той самы момант удзельнічала ў сьвяточнай дэманстрацыі на ленінскім прашпэкце, і доктарская машына ўвозіла яе ў радзільню, прабіваючыся праз кардоны й чырвоныя стужкі, чырвоныя гвазьдзікі й лічбы 70. Вечарам, калі я ўжо бачыў сьвет свамі вачыма, быў салют і бацька прыцягнуў у якасьці падарунка модную настольную лямпу.
Празь дзевятнаццаць год Менск апынуўся прамозглым і заваленым сьнегам, а на мой дзень народзінаў перасталі нават здаваць у эксплюатацыю новыя станцыі мэтро, застаўся толькі бессэнсоўны, чырвоны выходны. Красный день календаря.
Яшчэ ў гэты дзень нарадзіліся Ібн Хазм, Леў Троцкі, Марыя Кюры, Вук Караджыч, Піт Паўлаў, Бабуля Юджына й любімы Альбэр Камю. А на Эльзас зваліўся Энзісгаймскі мэтэарыт.
Карацей адзін хер, хачу падарункаў. Каб мяне адарылі, хачу.
Link32 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | November 7th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]