| эх да птички-уточки, прибаутки-шуточки. |
[Nov. 10th, 2006|03:18 am] |
| [ | Current Music |
| | Ноль - Человек и Кошка | ] | Настоящему индейцу надо только одного, Да и этого немного, да почти что ничего. Гэта усё клас, гэта ўсё пра нас. І аднойчы, калі грукат цягнікоў будзе ня чутны пасярод сьнежных раўнін нашага гораду, а шампанскае зальецца ракой, мы будзем з вамі сядзець на сінім кіліме зь ягадамі, піць лагодную рамонкавую гарбату, гарбату зь вярблюдаў, як я аднойчы сказаў па-сэрбску, будзем сядзець на сінім ягадным кіліме й слухаць што-небудзь зімовае з нашага гераічнага ды бессэнсоўнага юнацтва, групу "Ноль", напрыклад. І я вазьму вас за руку, і я адвяду ў лазенку, дзе будзе прыгатаваная ванна з солямі, пенай, гумовымі качкамі й іншымі такімі рэчамі. І сяду ў гарачую воду так, каб трохі пралілося за краі, і, як ў адным добрым страшным і млосным фільме, пяшчотна папрашу вас на тым месцы, дзе "не слышат стены й трубы словно вены" зрабіць, каб гук як бы нарастаў, і кінуць стары чорны магнітафон у воду. А вы, усьміхнуўшыся белымі прыгожымі зубамі, зробіце ўсё як трэба зь песьняй, але тады, калі я, моцна-моцна заплюшчыўшы вочы, прыгатуюся сустрэцца зь мілым чалавекам і кошкай недзе там-таду-даду-дам, кінеце мне ў ваду замест электрычнасьці вялізны грэйфрут, альбо яблык, які значна больш пашыраны сярод нашых раўнінаў: белы наліў ці штрыфель... І мы расцалуемся, раскахаемся, рассьмяемся, высушымся з ванны й будзем глядзець праз вакно на сьнежную крэпасьць, пабудаваную тутэйшымі цімурамі, і стары жалезны буднік ў белай ледзяной яе вежы праб'е 25. Мятро кіне працаваць. А горад... пачне... сьвяткаваць. И про прерии простор поведут свой разговор: Где ж вы, кони, наши кони, что несут во весь оtпор... |
|
|