| Адзін рок-н-рол |
[Nov. 25th, 2006|12:35 am] |
| [ | Current Music |
| | The Cure - A Strange Day | ] | Бачыў сёньня жывога Лазара Рыстоўскага (гэта Чорны чувак, які выконваў галоўную ролю ў Underground'е Кустурыцы) ў кінатэатры "Кастрычнік". Лазар прэзэнтаваў запоўненай залі кіно "Заўтра раніцою" - канкурсанта кінфэстываля "Лістапад". А нейкі чалавек, перапоўнены вогненным духам славянафільства, руссскага патрыятызму і гарэлкі "Белая Россь", крычаў з галёркі хрыплым басам: "ЛАЗАРЬ, ГОВОРИ О СЛАВЯНАХ!! О СЕРБАХ ГОВОРИ! Але Лазар яго ня чуў. Кіно ж атрымалася звышцудоўнае. Натхённыя кепскімі і да груднога болю знаёмымі прыкладамі з жыцьця балканскіх нізоў, мы пілі пасьля піва па-над народам і вучонымі ў НАН. Ня ведаю як дачок, але сыноў дакладна знаходзяць пад накрыўкамі "Аліварыі". Я пакуль што сына сабе не знайшоў, але затое пасадзіў ужо не адзін сад і пабудаваў шмат жылых масіваў. Будзе дзе правесьці зіму. |
|
|