aj - November 27th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

November 27th, 2006

byh [Nov. 27th, 2006|03:30 am]
Добры-добры-добры дзень, добры-добры вечар, дарагая Сьвятлана.
Прабацьце, што не чыталі мяне так доўга. Самі ведаеце, першая капель - ані натхненьня, ані часу, адная руцінная праца ў архіве.
Што ж я магу вам сказаць, у нас тут ізноў сакавік, людзі выходзяць на вуліцы і закідваюць бясконцым сьнегам уладу. Здаецца, расклад нядзіўны, нічога новага, але...
Мушу сказаць, дарагая Сьвятлана, што сяджу я зараз у абсалютна пустой аўдыторыі.
Ні хлопчыкаў-батанаў, ні дзевачак-у-ружовых-кофтачках, адзін самотнік Я! І відавочна, што гэта не прошукі старасты-прайдзісьвета й не мае хібы ў мазгавым гадзіньніку, бо пачэснага прафэсара таксама няма, адзін Я самотнік тут. Людзі выйшлі на вуліцы.
І што, дарагая мая Сьвятлана? Сапраўды, ёсьць край народнаму цярпеньню, ёсьць нейкая пэўная ватэрлінія. Дый час на тое паказвае: колькі Яму ўжо год: 60? А можа 70? Усё жыцьцё... Усё жыцьцё Ён перад намі, быццам бы назіраеш за жыцьцёвым цыклям жывёлы ў заасадзе, вось - тут ўжо проседзь пайшла, а тут і мяшкі пад вачыма зусім не маладзецкія. Дзівам дзіўлюся, - стары тыран. Адкуль у яго імпэту шчэ столькі, мо праўду людзі кажуць, маўляў, намі кіруе біяробат. У любым выпадку народ відавочна больш ня хоча,
І гэта падкрэслівае пустая аўдыторыя перада мною.
Так што, мая Сьвятлана, я зараз жа падымаю свой кастлявы зад зь мяккага крэсла ды йду ў эпіцэтар, хоць мне ўжо досыць абрыдлі гэтыя заежджаныя "даволі" з "далоў", але сітуацыя, самі разумецце, ёсьць сітуацыя. Цікавая. Ажно рукі трасуцца. Загэтым мушу спыніць мой ліст, бо пісаць шчыра няма больш аб чым, надвор'е ў нас як заўсёды такое ж самае, як што і ў вас, а любові маёй да вас як і заўсёды няма межаў. Спадзяюся, мяне не параедуць сёньня танкі, і я прачытаю ваш адказ і разгорнутае апісаньне вашай вандроўкі да Парыжу ў тым ліку .
Абдыманкі й пацалункі. Ваш Фалес.


Ён перачытаў ліст яшчэ раз і адарыў пашарпаную паштовую скрыню новай капэртай.
Блядзь, ну што за хуйня? як мяне заябала гэтая підарская эпісталярнасьць, як мяне заябала гэтая сымуляцыя высокага, прыгожага жыцьця, ну што хіба гэтая сучка ня можа проста прыехаць да мяне з свайго ёбанага Калінінграду, каб мы проста нармальна па-людзку патрахаліся, каб проста нам...
Фалес любіў думаць у такім ключы. Ветлівы ды мяккі звонку, унутры ён быў сапраўднай скацінай, гэданістам і выключным цынікам. Нават самыя мілыя й няважныя рэчы часам прыводзілі яго ў такую ярасьць, што, каб ён ён паказваў, вы б пабаяліся зь ім больш мець стасункі, пачалі б яго пазьбягаць, абыходзіць на вуліцы й пускаць пра яго розныя злыя чуткі. Але, дзякуй богу, а мо і чорт яго пабяры, злосьць Фалеса была справай глыбокаўнутранай і патаемнай. Напрыклад, вы пытаецеся ў яго што такое энтрапія, ён жа вам усё падрабязна распісвае, нават з прыкладамі. Вы яму "дзякуй", а ён вам "ды няма за што, звяртайцеся, мілыя", а сам пра сябе "блядзь, далбаёбы, калі яны навучацца зрэшты карыстацца вікіпедыяй, а не маёй дабрынёй" і дадасьць "вы яшчэ ў мяне застогнеце, сукі, я вам пакажу што такое энтрапія, на прыкладах, блядзь, пакажу". Ну і ў такім рэчышчы. Карацей, чалавек то быў самавіты й вельмі прыемны ў быту, але пад маскай разумніка з добрай душой, хавалася сквапная да пачуцьця душонка, якая жыла адно катэгорыяй сэксу (перапіхнуцца па-хуткаму, - як у думках любіў казаць ён) і лёгкага заробку (працай у архіве, трэба сказаць, Фалес быў задаволены не асабліва). Маска такая яму была патрэбная, вядома, чыста ў карысных мэтах. Самі ведаеце, чалавек, што спрабуе быць самім сабой, рэдка дабіваецца посьпеху. А двулічныя пераваротні наадварот карыстаюцца некаторай папулярнасьцю. Такіх звычайна лёгка выкрываюць лашадзіныя дозы алкаголю альбо псіханаліз з гіпнозам,
Фалеса ж нішто не брало.
Вы, напэўна, спытаеце: а якая розьніца, калі ўсё адно ён умела хавае сваю злую негатыўную сутнасьць. Ён і памрэ так, і пахаваюць яго як чалавека добрага й чульлівага, ну хіба што калі ён перад самым скананьнем не разразіцца праклёнамі й лаянкамі. А? Якая розьніца?
Ды ніякай. Такіх людзёў як Фалес тысячы. Вы й самі такія.

Справа ў тым, што гэта было мусіла быць апавяданьне пра чувака, які махаў сьцягам, стоячы на даху сотага аўтобуса. Да-да, пра таго самага невядомага героя. Але ці табе не сыходзяцца некаторыя акалічнасьці, ці то няма чаго пісаць пра плошчы й рэвалюцыі за адсутнасьцю рэальных прыкладаў. Ня ведаю. Аднак пісаць больш няма пра што.
Адное знаю, у той дзень над горадам ляталі вялізарныя зграі крукоў, груганоў і крумкачоў меншага калібра. Лёталі, як у балядах, у прадчуваньні крывавага сьвежага мяса пасьля бітвы. Дагэтуль ня могуць уцяміць тупыя птушкі, што ўсё крывавае мяса першымі забіраюць карэты хуткаснай дапамогі й чорныя аўтазакі. Тупым птушкам жа не застаецца анічога. Толькі растоптаныя сьцягі й мая непатрэбная ўвага.
Link6 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | November 27th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]