| Божа |
[Nov. 28th, 2006|08:55 pm] |
Апакаліпсіс сёньня быў на горадзе. Пусты прашпект і туман хоць у вока каліся Адна дзевачка гадоў дзевяці з ранцам, Кірункам да паціо-піццы выйсьці хацела А людзі ў чорным яе не пусьцілі, маўляў, па загадзе. Ліла сьлёзы дзевачка, а людзі ў чорным сьмяяліся. І толькі чэлядзь на зачыненых станцыях (мэтрапалітэна) Патрабавала назад свае грошы, але тое былі толькі ягадкі, бо Саакашвілі апынуўся на га-ла-ву вышэйшы за Лукашэнку. Інакш кажучы, кепскі дзень каб вешацца. Сё адно ніхто не заўважыць. |
|
|