| De animae et corporis |
[Nov. 29th, 2006|02:49 am] |
| [ | Current Music |
| | Dead Can Dance - Ulysses | ] | Калі на лесьвічнай пляцоўцы пускаю кольцы дыма я, пускаю дым сьпіралямі й трохвугольнікамі, спрабуючы прасунуць у іх галаву, рукі ці ўсё адразу, прымае вычварныя позы маё цела. Cьцелецца мяккімі балокамі дым па сьценах і столі ды паўзе ў напрамку шыбы. А калі раптам выварочвае маю галаву разам з шыяй так, што ніспадаюць валасы долу, сярод лесьвіцаў, пярылаў і сьценаў бачу я кіта. Сапраўднага шэрага кіта, не нарвала ці, напрыклад, кашалота, а кіта правільнага, бездакорнага й аксамітнага ў дымных колерах. Вось дзёсны яго, а вось і вус, а белы гмах, што зубіцца дзевяцьцю прыступкамі - ніжняя сківіца. Адно не хапае майму кіту вока. Дамалюю вока. Вялізнае і пустое, проста круг, проста кола. І бадай што струмень вады зь дзіркі на пярэдняй частцы вялізнага кітовага цела. Дадае кіту саліднасьці струмень, узвышае яго над іншымі створамі. Дзіва дзіўнае - рыба-фантан. Рыба-Ансамбаль. Плён маёй перагорнутай начной марнатраўнасьці. Двума словамі, закахаўся я. Не, не ў кіта. А ў пад жоўтымі дзьмюхаўцамі душу й цела. |
|
|