aj - December 6th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

December 6th, 2006

[Dec. 6th, 2006|11:13 pm]
[Current Music |Burzum - Frijos Goldene Tranen]

Я зрываю з пунцовага неба японскі яблык і называю яго: хурма. Па шызых, падобных да рыбных костак, прыступках мы ўзьбягаем кудысьці вышэй, клац-клац, і я праваджу рукой па тваёй аксамітнай шыі. Твае вусны сёньня асабліва гармануюць зь небам, ды вецер дзьме аднекуль з поўдня араматамі фіялак і ясмена, а дзевяць зорак увыш складаюць сабой дзівосную яшчарку. Ці, можа быць, варана. Здаецца, мы ў раю.
Але. Гэта ня рай, а ўсяго толькі нутра страшэннай пачвары. І ўсе твае пабракушкі, фінцяфлюшкі, дарагія араматы й дзівосныя туалеты - толькі наступствы пачварнай жыцьцядзейнасьці. Таго зьеў, а таго праглынуў памылкова.

Прагулялі, і я не замарудзіў упасьці ў дэпрэсію, у пакоі закрыты ноўтбук наігрываў залатыя сьлёзы Фрэі, ну акурат шарманка, і думаць думалася адно пра чорныя трусікі аднагрупніцы, ці там пра тое, як бы я нарадзіўся румынам у Канстанцы, альбо пра тое, як тут заўважыў, што людзі ўсе двзьвуногія, і якога табе хрэна мы мусім іх такімі любіць.
Ну, вопшчэм, піішыце.
Link2 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | December 6th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]