| Мая Антарктыда |
[Dec. 27th, 2006|02:13 am] |
Ён шукаў у небе месяц, Чаму, ну чаму ён хаваецца? Ён назіраў за пінгвінамі, Але баяўся пакінуць станцыю. У сьвята сярэдзіны лета У іглу, якое будаваў Ажно месяц, ён піў Шампанскае, і келіх Зьмярзаў літаральна У хвіліну, ператвараючы Салодкі напой у кубікі Льда, так падобныя да Яго тугі, калі ён ахінаў Зямлю Эндэргбі й бераг прынцэсы Рагхіль У ледзяной завірусе успамінаў Пра цябе, дзяўчыну-кубікірубікі, Але ты сьвяткавала свой Новы год На Кастрычніцкай плошчы: Мандарыны, гарэлка ды Брудныя пацалункі пад елкай. І стаічныя мінус шысят, Прымушалі дрыжаць пасьмяротна. Скотт сканаў не таму, што быў ня першым, А таму, што быў Не апошнім. І сьцяг быў Такім нарвескім. Калі Замярзаюць сьлёзы, На небе зьяўляецца месяц. |
|
|