aj - December 28th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

December 28th, 2006

Шчасьлівая мёртвая Польская [Dec. 28th, 2006|12:33 pm]
[Current Music |Плач Єремії - Коли до губ твоїх]

На ўзбочыне радасных дарог я дачакаўся калядаў.
Мы йшлі па пустому месту, па вуліцах, дзе не працавалі ні кантры, ні крамы. Нармальныя людзі хадзілі ў касьцёл ды елі па цёплых дамох смажаную рыбу, паўтараючы зачаравана "Буг се родзі".
Гандляр сказаў Бівісу з Батхэдам: ідзіце дамоў, тупыя уроды, - магазін закрыт. І мы захацелі збочыць у Майданэк, каб палічыць і ўцяміць рэальную колькасьць нейлюзорных топак халакосту. Пабаяліся... Дома бакардзі й п'яны Ю, які блытаў Маё з Родным. Я ня хочу казаць "дамоў" і мець на ўвазе польшчу, хоць і люблю сюр на каляды. Я мазахіст, і маёй ранімай душы патрэбныя новыя глыбокія парэзы: заблёваныя вуліцы й будаўнік Вася пад елкай без падарункаў. І па мне сама галоўнае - чаканьне. Чэкай, хлопчэ, чэкай... Сваю дзівчыну пэчальну ці там фоервэрк
па-над туманным верхнім горадам і тысячы эндарфінаў у крыві другой групы.
Ну а потым буў лагодны станоўчы аўтастоп да самага Менску. І гуцулы гастарбайтэры на прыдарожнай кафане, дзе я пакаштаваў самы смачны калядны боршч за ўсё сваё нядоўгае жыцьцё.
Бог нарадзіўся ў дзьве тысячы сёмы раз, а я дастаўся тлумачыць палякам, што мы сьвяткуем два разы. І кожнага разу напіваемся ў сьліну, толькі каб АДЧУЦЬ І ЎБАЧЫЦЬ МУЗЫКУ.
Link1 comment|Leave a comment

navigation
[ viewing | December 28th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]