aj - December 6th, 2007 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

December 6th, 2007

хану-ка, дзевачкі [Dec. 6th, 2007|01:36 am]
Калі Гай Рычы - мой кумір, а ты абажаеш Мадонну, гэта значыць, што мы аажэнімся?
Сёньня я амаль магу быць вамі. Удзельнічаць у вашым жыцьці, як быццам бы глядзець кіно. Карцінка з вашых вачэй, гукі з вашых вушэй, навошта мне дзівідзі і кінатэатар "Перамога"...
Першая - ты. Я шукаю пікантнага, незвычайнага, таго, што ня ўбачыш на ціхім спатнаньні ля помніка Марату Казею, ані ў ложку ля вакна з шклапакетамі. А мне - прыпынак на кульке, і адкуль там столькі народу, і ніколі ня думаў, што там ёсьць музычная крама, па якой так беспантова ходзіш, вочы то там, то сям, адразу відаць нічога табе ня трэба.
О вось, твае вочы бегаюць з усходу на захад, на імгненьне затрымліваюцца на аўтобусе 100, які зьбягае ў Курасоўшчыну, на два імгненьні на падсьвечаных фіялетам вежах акадэміі кіраваньня. І на гэтым хлопцы зь цёмным шалікам, завязаным дзіўным вузлом, я так ня ўмею. Глядзіш, праважаеш.. Я ня бачу над хлопцам німба, аўры, нічога...
Прапускаеш 120-ы, 32-і, ня можаш ўлезьці ў прагны 81-ы. Запальваеш, і дым лезе ў нос, чаго я не адчуваю, але бачу па тым, як міргаеш. Як старая стужка або памылка запісу. Сумна...
Адзін сказаў, што я вельмі схуднеў. Маўляў, ногі як у бабы, зусім страшна... А я яму: ем мала, грошаў няма, расклад нялюдзкі... Гляджу ягоны фільм, дзе аўтобус едзе ў Дражню.
А аўтобус спыняецца ў Дражні, там кіёск драўляны, а вакол прыватны сэктар. Дружкі акурат піва бяруць: давай, Дзімка, з намі! Што ж, давай... і пра зьмей баюсь давай. А я не баюсь, давай. Я гэтых зьмей, давай. Я вужэй пацаном лавіў і лахам заганяў. А я гэтага вужа кожны вечар душу ў ложку, спаймаю, душу, а ён, падла, напружваецца што той хуй, ня хоча, каб душылі, так ня хоча, што аж мазгі бррррыжжуць,ды сьмішно...
Вачыма Дзімка то на піва, то ў далечу, і галавай неяк хістае, нэрвы хіба што. Не губляецца друг, кажа... Я малым быў, дык з моташлёмам бавіўся. Сядаю, бывала, крэсламі абстаўлюся і давай ў танку езьдзіць, чачэнаў валіць. А другая зьмена была, праз 30 хвілін на школу бегчы, ну давай шлём зьцягваць, а яго хер раздзягнеш. Бегаю па кватэры, душуся. А ў нас сусед дзесь там працаваў, дык я дзвонь яму ў кватэру, дзядзь Коль, а...
Сумнае кіно, ні пад віно, ні пад гарэлку. Ідёт педота на Федота, а с Федота на Якова, - брррррыжжыць пэрсанаж Нашай Рашы. Куру "Кэмл" дзеля акцыі, пускаю сабе дым ў рукавы, і ён потым доўга яшчэ адтуль ідзе. Як з трубы зімой. Я ім пра Фаму, а яны мне пра Ярому. - Не! - шапчу ў рукаў, пускаючы дым, - не аажэнімся! Я магію на падваконьні культывірую, уг.артыкул між тым, - выёбваюся, - а ты знай сабе зь підарасамі па кахвах бегаеш. Вочкі на кітайскія палачкі: і куды там яны пальцы суюць, пі-да-ра-сы, - от прам так і думаеш.
Link1 comment|Leave a comment

navigation
[ viewing | December 6th, 2007 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]