aj - December 9th, 2007 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

December 9th, 2007

пра неўзначай [Dec. 9th, 2007|03:00 am]
Памятаю, там вакол былі мясьціны зь дзіўнымі імёнамі, Умань, Тамань, Кубань, такімі стэповымі, станічна-слабадзкімі. Я трымаў яе за руку і шапатаў нейкія жарты, баюся, нават зьдзекваўся зь яе не са зла, вядома, а яна толькі згарала сваім незвычайна цёмным тварам (не цыганка?) і сказала: "Я паміраю!" - так я сніў даўным даўно, і мы не размаўлялі да сёньня чатыры гады. Я задумваўся. Нават мучыўся, можна сказаць: а што калі закахацца наноў, дабіцца, бо ўсяго ж дабіваюся, як ня дзіўна, калі захачу, што дзіўна, прапанаваць руку і сэрца - зусім не абявязкова, але чаму б і не, бо яна, калі паглядзець, зусім блізка, - руку працягні, хапай за валасы, цягні ў ноч... і гэты неўзначай, проста закон, дактрына, дырэктыва. Такі недарэчны тады, калі памёр тата і парвалася срэбная цэпка, - ставіў сабе задачы хіба што, а як не да рэчы. На восень забыўся, прыйшла зіма. Дагнаць? Дабіцца? А я ж ня ведаю, чаго мне трэба ад жыцьця. Можа быць ня гэтага зусім. Так, пагуляцца, а так любы можа. І што табе гэты неўзначай? Пра фільм, дзе будуць у ролях Падэраўлянскі й Генка Туміловіч, ты таксама падумаў неўзначай. А што, калі збудзецца? Там жа ўсім ёк, бо так не бывае. А ад таго, чаго не бывае, звычайна ўсім ёк.
У мяне слыху няма, пачуцьця рытму няма, каб усё гэта прашчупаць ды навучыцца карыстаць на карысьць чалавецтва. І забываю я многа ня трэба, інкубацыйны пэрыяд ад сэкунды да месяца. Новага-новага! - жукі жужжаць ў галаве. Гэта ж ня так крыўдна, калі пляны зрываюцца не па тваёй віне. Гэта так... лёс, доля, судзьба, ерунда.
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | December 9th, 2007 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]