aj - January 14th, 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

January 14th, 2008

Стары Новы Год [Jan. 14th, 2008|02:11 am]
Андрэй уваходзіць у ванную і ўдыхае пах, ад якога на вачах выступаюць сьлёзы, а твар аздабляе дзікая шчасьлівая усьмешка. Ён павольна распранаецца, акуратна складаючы адзежу ў кантэйнер для бруднай бялізны. Хуй! - кажа Андрэй, і ўсьмешка на ягоным твары ператвараецца на нешта зусім бязглуздае. Бачна, што чалавеку кайфова.
Ён акуратна праводзіць рукой па гладзі празрыстай вадкасьці, што напаўняе ванну, і ўсьмешка ўжо гатовая парваць яму рот ды выплеснуць на волю тонны простага чалавечага шчасьця.
Андрэй павольна сядае ў ванну, кожная ранка на целе пачынае прыемна сьвярбець, празь імгненьне боль ужо пераходзіць усе межы, але Андрэю толькі таго і трэба. - яно, - кажа ён, - яна! у той самай прапорцыі! ТРЫСТА ДВАЦЦАЦЬ ФЛЯНАЎ! ТЫСЯЧА ТАЛЕРАЎ!
Яна абпальвае яму цела, упіваецца ў кожны пор, робіць сваю сьветлую справу. Праз чатыры хвіліны Андрэй ужо сьмяротна п'яны, і жонка зь цяжкасьцю дастае яго за валасы.

Я досыць доўга баўлюся з дзванком кватэры. Нарэсьце адчыняе Андрэева жонка, яе вочы сьмяюцца. - думала ўжо скорую званіць, але ж, падла, сам ачуняў - давольны, як слон... - кажа яна, дапамагаючы мне распрануцца. Хутка ў вітальні ўзьнікае і сам Андрэй, апрануты ў зручнага махровага халаціка. Яго скура пунцовая, разагрэтая. Дзіка пасьміхаецца, ледзь трымаецца на нагах.
- О, Антоха, тваю дывізію, з старым новым годам!

З старым новым годам! Ідучы на кухню, мы напаўняем маленькае дзіцячае вядэрка ў ваньне. - Хочаш туды? - цікавіцца Андрэй, і я дзіўлюся, як можна ТАК усьміхацца. - ня сцы, Антоха, я чыст, як Марыя Магдаліна, не прападаць жа ТЫСЯЧЫ ТАЛЕРАЎ!

- Люблю жану, як прэзыдэнт - страну! - сьмяецца ён, разьліваючы гарэлку з вядзерка па кілішках. - Штоб я безь яе рабіў? Мне ўсяго толькі дваццаць два, а ў мяне ўжо жонка! І машына! І я магу сабе дазволіць пайсьці ў супэрмаркет ды кідануць там ахуеўшаму мэнэджэру: мне ўсю гарэлку, што ў вас ёсьць, нах! А жонка мая - золата!
Ён ловіць жонку, што акурат зайшла на кухню за малаком і печывам, ды цалуе яе ў вусны. - праўда ж, Ларыса!? Чуеш, праўда, кажа!
- А мой дзядзька нейкую масквічку за мех сьветлагорскай морквы трахнуў, - падвынікоўваю я.
І мы немарудзячы выпіваем.

У кватэры многа народу. Усіх масьцей і жыцьцёвых заняткаў.
Толік Барысыч, чырвоны і барадаты, падобны гэтым да бубновага караля, сыпле тостамі, кажа сьвяточную прамову, але ніхто яго ня слухае. Я спакусьліва называю Альжбэту кветачкай маёй сінявокай, Андрэй жартліва б'е плюшавага тыгра, а астатнія шумна бубняць і на розны спосаб радуюцца жыцьцю.
Толік Барысыч кажа патасна і гучна:
«Так здорово, что мы собралісь сегодня все вместе в старый новый год. Все мы, славяне, от каждого народа по посланніку. Я – русскій. Белорусы і украінцы. Чешка. Полякі. І даже одін целый хорват. Славянское братсво. Разве, что только Тібор чувствует себя немного не в своей тарелке» - ён падмігвае прыгожаму венгру Цібару, на што той агрызаецца: Zatknis, jeblan, u mienia mac russkaja!
Андрэй узьнікае паміж мною і Альжбэтай ды шапоча нешта пра бязглуздасьць сьвята і магутнасьць гарэлкі, якая зьнішчае ўсе межы ды дапамагае жыць. Суе мне ў рот ліпкую булачку. Я не супраціўляюся. Павольна жую, запіваю шампанскім.
Празь 10 хвілін я ўжо салодка сьплю на каленках Альжбэты.
Мне сьніцца сон, быццам краіна ўсенародным дэкрэтам перайшла на юліянскі каляндар. І стаў грамадзкі транспарт, і зьнікла бульба ў крамах, і ўсё пакацілася да чорта. А мы сядзім на даху дванаццаціпавярховіка ды курым шмаль. І нам файна, і мы губляемся ў часе, і нам ўсё адно, які цяпер дзень і колькі разоў прыйдзецца сьвяткаваць каляды, бля.
Link5 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | January 14th, 2008 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]