aj - January 15th, 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

January 15th, 2008

салют! [Jan. 15th, 2008|02:50 pm]
Два маіх таварышы ўсё лета цяжка працавалі на будоўлі. Пенязяў зарабілі ого-го. Бяруць яны глёбуса і думаюць: куды б гэта нам паехаць так, каб нядорага й з густам ды кайфам. На правах самай беднай краіны ў Эўропе перамагла Малдова. Там дзе бедна - там танна. Таннае хатняе віно, танны стэповы гашыш і смуглянкі з таннымі пантамі. Паехалі.
А як прыехалі, то стала страшна. Паўсюль не па-нашаму размаўляюць, па-румынску! За таннае хатняе віно ў парку імя Шчэпана чэл Марэ паліцыя зусім ня танна штрафуе, смуглянкі зьехалі на заробкі ў Маскву, а па Кішэнэву ўсё імём згаданага Стэфана Вялікага названа, праспэкт Шчэпана чэл Марэ, бібліятэка імені Шчэпана чэл Марэ, стадыён імені Шчэпана чэл Марэ, цырк імені Шчэпана чэл Марэ, унівэрсытэт... А ён, Шчэпан чэл Марэ, між тым, пабрацімам Влада Цэпеша быў, сірэч Графа Дракулы. Страшна. Усе яны там, на Малдове-то, малдаване-то - або гастарбайтэры, або вампіры. Карацей, поўны здобшыздуб і сьцяўа. Паўкрыўдзіліся мае таварышы і паехалі ў больш распрацаваную Адэсу.

А мне ўчора сьніўся сон (з-за той малдаванкі з Малінаўкі, якая ў Н. пакой здымае, відаць). Бы перасякаю я румунскую мяжу, як Астап Бэндэр, толькі наўратці з грашыма, адкуль у мяне грошы. Хаваюся ў чароце ды кукурудзе, паўзу па сухой зямле, нюхаю пыл. Як раптам бачу: сьцяг Эўразьвязу лунае! Мяне акружаюць памежнікі, крычаць нейкія грубасьці, тыпу "ворбэшці ту ромынэскэ!?". А я ім адказаў шось дурное, напэўна: "говоріце по-русскі, вы же не в Цель-Авіве!" І вось яны мяне ўжо б'юць утрох, курва малдаване. Я аднаму неяк няўдала ў носа трапляю, зашто яны мяне яшчэ мацней біць пачынаюць. Я ім: "ня бейце мяне", маўляў, "Чаўшэску, Думітрэску, Іанэску, Команэчы ды Георге Хаджы з Адрыянам Муту!" А яны насьмерць б'юць, мяжу ахоўваюць. Тут я іх і паланіў.

Карацей, узяўся я вучыць цяпер румынскую мову. Падручнік чытаю. Брынзу ем. Кайфова. Мова цудоўная, нейкая дзікая сумесь гішпанскай і балгарскай. Палова словаў - нашыя, славянскія. Гучаньне цыганскае. Румыны (і малдаване) - харошы народ. І ўвогуле сёньня цудоўны дзень. Хочацца ўсіх палюбіць. Драгосьця дзін тэй устрою. З пальца высасу. Ай, ну устрою. Нума-нума-йей!
Link10 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | January 15th, 2008 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]