| Мяне зіма цалуе, мяне зіма гадуе. |
[Jan. 28th, 2008|05:23 pm] |
На сталах валяю сябе, то там схаплю, за ногу, то там, за нос, а Гаспажа Лектарка нам кажа, быццам бы цыгане нашага Сабаку сваім Джукелам клічуць. Ну я таго Джукела ррраз - і намаляваў на стале. А аўдыторыя іншая абураецца, маўляў, што ты нарабіў, такі ды гэнакі, культуры няма, абы маёміну псаваць, казёл, фашыст. Я ім, што, маўляў, вы, іншыя, любові маёй не разумееце, адных сябе любіце і грошы і транспарт індывідуальны і пагулянкі на барах цэнтральных, а я, кажу я ім, Яе люблю, понялі нах. А іныя з аўдыторыі іншым крычаць, самі вы будзеце фашысты, што яго чапаеце, ён Яе любіць, а вам абы грошы і папізьдзець лішняга з пустога ў празнае. Самапатырыўся я пад шумок на вуліцы, дзе вакацыі акурат пачыналіся і сьнегам ўсё засыпала, будынкі і людзей. У адзін будынак зайду, другі не абміну, да трэцяга сьнізайду. Зямфіру мурлыкаю: я множу акуркі, ты пішаш повесьць. Сеў аповесьці пісаць у парожняй аўдыторыі, цёмна, а я тэлефона ўмыкнуў і ня пішацца нічога, адно апавяданьне ванітнае на два аркушы, давай са злосьці на Яе хваляў гнаць, маўляў, Ты такая, сука, нікакая, чо скажаш, ня так паглядзіш, крылы ня так распусьціш, перы ня так паляцяць, локны ня так ніспадуць, такая-нетакая - а я ў рэўнасьць на разе. І нічога са мной не паробіш, не пакруціш адвурткай, ня смажаш мазьзю, пачаў гуляць, а гулянкай раны загойваць сьвежазьяўленыя. Гулялі два тыдні або два гады, яшчэ некаторы час, а водка - яна ўвесь час скончваецца да краю падыходзіць, а яны давай плакаць, моў, водкі больш няма і жызьні нам няма. Я яшчэ за адной. Яны ізноў плакаць, моў, яшчэ толькі чатыры у дні, а водкі няма. Я яшчэ за адной. Яны менш плакаць, але ўсё больш зьліцца, крычаць словаў мярзотных, ліпкіх і гнілых. Я ўжы на кружок лыканевязаньня запісаўся, але ўсё адно - яшчэ за адной. Паснулі мы ў самых выціяватых вычурных позах. А прачнуліся ўсе па дамох, па дамох, а не па дамах, і слава Йсу, бо апошняе цяпер сталася страшным. Яны - ня ведаю што ў іх, а ў мяне Архіанёл, або Архімандрыт, хуйгозна дакладна, на канапе сядзіць і паліць, падла, проста ў маім пакоі паліць і попел трусіць на канапу, на дываны і кніжкі. Уб'ю суку, думаю. Самому страшна, істота бож'я, дый бач здаровы які, дый гля які я нездаровы і баязьлівы, а убіць хочацца. Я ад ложка дрыну адматаў і ррраз яму па нагах. А ён як пачне па мацеры і па-бацьку, па Богу і па Сабаку дварову, а літары з буквамі так і сыпяцца: Ебаць цябе, Ебаць мяне, Ёб це маць і ёб айца і нявесту с пад вянца!!! Славалюб - , кажу яму, - А я от Яе люблю. Ну ён рэпу чэша, сапіць увесь, мяне пасе страшнымі ачыма ну спалыхне зара, ну разарвецца і мяне разарве. Але ж раптам супакойваецца быццам бы сомнамбула або кататонік, я не разьбіраюся, на мяне ўжо ціха зырыць, спакойнага ўключыў. Каго любіш? - перапрошвае, - Яе?! А ты падумаў, абармот, Яна-то цябе любіць? А я такі абураюся ў душэсах, тыпу, мужык хоць і архімандрыт цілі там архіанёл, але ж рожа, як у шаўца, неча яму аб такіх рэчах лішняга гаварыць. А потым задумаў, а праўда, а ці Яна... а ці Любіць... І пачалося. І да гэтуль сам ня свой хаджу, ну хоць вакацыі хутка скончацца і вясна прыйдзе, зялёная з золатам. |
|
|