aj - February 4th, 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

February 4th, 2008

Іные Места [Feb. 4th, 2008|11:10 pm]
Люты - страшны месяц, суворы. Часам высакосны, заўсёды за ім вясна. А раніцы такія сьветлыя, сонечныя, а твар ў люстэрку такі нехарошы, з разьбітымі вуснамі, гарэлачнымі кругамі пад вачыма. І разумееш, што не за гэта душу прадаваў, не за ідыёцкія куражныя ўчынкі, якія заўсёды - жарт, не за лёгкае каханьне - цёмнае і мярзотнае, як магазін на Маліне або ў Серабранцы, дзе пасьля 23-ох набываеш сабе пляшку газіроўкі, а раніцай стаіш у чарзе па піва, якога заўсёды мала. І сушыць, і гарбатнік разьбіў п'янай рукой, дурак.
Гэтыя мае 20. Ну іх да беса. Я так болей ня можу, стаміўся ад вакацый і куралества. Дайце мне справу! Чым заняцца хочу.
Link7 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | February 4th, 2008 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]