aj - February 28th, 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

February 28th, 2008

ambulance [Feb. 28th, 2008|12:47 pm]
Таварыш працуе ў бальніцы хуткай дапамогі. На начной зьмене.
Кажа, што пасьля такой працы адпадае жаданьне глядзець тэлевізар, або чытаць кнігі. Распавядаў шмат. І пра тое, што большасьць людзей, на якіх наехаў аўтамабіль, былі з флікерамі, маўляў, ёсьць флікер - неча хвалявацца, ідзі хоць па цэнтры МКАДу, флікер - твой анёл-абаронца. І пра тое распавядаў, як на каталіцкія каляды да іх даставілі адзін з цэхаў МАЗу амаль у поўным складзе, і кожны пралятар быў са сваім унікальным дыягназам.
Але самая цудоўная гісторыя пра праваслаўную манашку, якую ў вечар Сьв.Валянціна прывезьлі з вакзалу зь перадозам гераіну. У манашкі пена йшла ротам, а ў расе ляжалі 500 баксаў. Кажа, міліцыя разоў пяць перапытвала, КАГО ім даставілі. МАНАШКУ? ЗЬ ПЕРАДОЗАМ?
Таварыш абураецця, што ў крымінальных навінах паказваюць толькі 10% ад усёй лічбы здарэньняў. А здарэньні насампраўду такія, што захочаш - не прыдумаеш. Такое толькі жыцьцё прыдумляе і гасподзь бог.
Link9 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | February 28th, 2008 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]