aj - March 12th, 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

March 12th, 2008

FREE TRANSDNIEPRIA [Mar. 12th, 2008|01:31 am]
- Ідзі ты з сваімі папяросамі! - просіць Валерка - мне твае папяросы, што на вайне флікер! - пакутуе.
Капітан Пархоменка крычыць на нас, маўляў, пацаны, возьміце гэтую вышыню - вольную дам на тры дні! Вышынёй, то бок высатой, ён называе гнілое балота у чатырох кілямэтрах на поўдзень ад Стрэшына, квадрат нумар 114. А на гэтай пазыцыі, між тым, самыя ёбнутыя біларусікі. Чуеш! Гараць тарфянікі. Прыемны пах, вясновы, але больна, бо чужыя гараць, бо нас там пярдолілі.
Я б усё нахер бы спаліў! - пакутуе Валерка, - яму проста, або цяжка, ня ведаю, ён з-пад Тулы, найміт за грошы. Генерал Няміраў, кажуць, плаціць за кожную падбітую адзінку бронітэхнікі тышшу заморскіх у.е., Валера ж гэта катэгарычна адмаўляе, а біларусікі не падстаўляюцца проста так. Не даюць Валеру палыхнуць па ім сваёй "мухай", дый друг ягоны Колька там, пад Стрэшыным, у 114 квадраце, застаўся, пабрацім. Відаць, усё ж такі цяжка.
А мне лёгка. І ня сумна. І ня нудна. І нават весела. Мы прасунуліся здорава да Бярэзіны, Сашкіну частку на гадзіну ходу абагналі, на градусаў гэнак 30 ссунуліся ў бок. А там Бог нам падкінуў: бач, лес, а ў ім вораг, і мы ворагу нашаму ў самы нежны цёплы бок уткнуліся. Я з падствольніка амаль вупор страляў - дваіх біларусікаў на мяса і кішкі. Зналі бы вы, які гэта кайф. Некаторых трасе, нават плачуць, як не мужыкі, а бабы нейкія. А мне хоць бы што! Бо я ведаю: вораг ён і ёсьць вораг, каб яго на мяса і кішкі, з падствольніка. У лесе гэтым потым перакур быў, зь біларусікаў іржалі, іржалі бо вяртушкі іх - страшныя, тваю за нагу, штукі! - вяртушкі над лесам лятаюць, а палыхнуць баяцца, бо ня ведаюць хто там: іхняе ці нашыя - гэта капітан з рацыяй гуляецца. Выгналі нас потым праўда, па міннаму полю беглі марафона, шмат стратаў крывавых было, а Пецю з Рагачова галаву адарвало.
Што да флікера на вайне, гэта Валерка ня проста так хахміць, поўны жоўчы і грошаў заробленых. Хадзіла тут гісторыя, як на поўначы дзесь ажно за Воршай хлапчук нейкі ноччу з флікерам у атаку пайшоў. Ня ведаю, шо там ў біларусікаў: пражэктары, лямпы, а мо яны на БТРах з фарамі езьдзяць, ДАІ баяцца, дык з-за флікера гэтага цэлых чатыры разьлікі накрылі саракапяткамі. Флікер - шчасьце для артылерыі.
Да, ПБР, Прыдняпроўская Беларуская Рэспубліка! Як гучыць, што за назва! Мужыкі нашыя вясковыя на Прэзыдэнта генерала Нямірава моляцца! Першы тост - заўсёды за ягонае здароўе. Як дадому ў вольную прыходжу часта (бо мірацца нашыя з казламі чамусьці зачаста, а я чалавек здаровы, энэргічны, патрабавальны, дый неабмежаваны зрэшты рэшт, чо мне роднае Прыдняпроўе, я і да Брэста бы дайшоў, і да Берліна...). Во як прыходжу дадому, мы з бацькам тэлівізар пасём, што там пра нас кажуць. Хіба што добрае толькі рускія, заўсёды нам дапамагаюць. А з бацькам як вып'ем па адной (ізноў такі за Прэзыдэнта!), то стары пачынае крычаць, моў, як бы не радыкуліт, сам бы біцца пайшоў! Добры ў мяне продак! За шчасьлівымі часамі на танку служыў.
А як вёскай потым іду, на фронт вяртаюся да камандзіра мілага, то дзяўчаткі бягуць, плачуць чамусьці, а я ім: што ж вы плачаце, даражэнькія, вярнуся я! І выхваляюся: глядзіце, які ў мяне аўтамат з падстволкай! З трох дулаў адразу б'ю. Гэта іх трохі весяліць.
Валерка ўжо супакоіўся, анэкдоты травіць, пра біларусікаў і іх дэмакратыю. І чорту, што іх - зброя амэрыканская, розныя там кампутары, мой Калашык з гранаткамі сьвятлей, радасьней штоле... Воўка баяцца - у лесе не ебацца, - падгрунтоўвае мае разважаньні Валерка, а я лёгка й лагодна аддаюся снам. Заўтра на перадавую, а пятай падымацца, вайваць за незалежнасьць. За незалежнасьць! А потым па незалежнасьці можна і да Люсі, і ажаніцца ў ЗАГСе на вуліцы Леніна, дзе дзеці пістоны ў агонь кідаюць. Пакуль што кідаюць. То лі ж яшчэ будзя!
Link1 comment|Leave a comment

navigation
[ viewing | March 12th, 2008 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]