| |
[Oct. 8th, 2008|02:29 am] |
|
Многа чытаў бацькаў жж. Многа сьмяяўся. Гэта во. А сёньня адзін добрапапулярны філфакаўскі выкладчык тлумачыў патаемнае значэньне знакаў прыпынку, маўляў, кропка - гэта канец, гэта ясна, гэта сьмерць, а потым клічнік - гэта стрэмны, субліматыўны дручок над кропкай-сьмерцю, моў, авой! эгэ-гэй!! йохохо!!! і такія справы, а пытальнік - гэта абвіслы гэны дручок над сьмерцю, моў, пытаньні, я думаю, хто іх зара задае, гэта запабягаць, гэта выстаўляць сваю недасьведчанасьць, ну, а потым гэты працяжнік, гэты во "-", не ня гэты, а гэты "–", там ён, дзе фраер ня ведае паставіць коску або двукроп'е або гэтыя кропку з коскай, пра іх далей, пра працяжнік было вельмі годна і верна, але нажаль я забыў дакладна што, а коска - гэта сьмелы знак, не такі сьмелы, канечне, але гэта ня сьмерць, бо коска па-нямецку і на розных іншых славянскіх і ня вельмі мовах - гэта кома, тут усё ясна, пунктуацыя - навука аб сьмерці, як дасьціпна, арыгінальна, мудра і ў час зрабіць паўзу або многа паўз - вялікую паўзу, а двукроп'е - гэта сьмерць над сьмерцю, адмаўленьне адмаўленьня і за ім ідзе працяг, якая-небудзь сэнтэнцыя або проста пералічэньне мэню, палавых партнёраў і футбалістаў зборнай альбо дзівосных расьлін, што еў за лета, або чорт можа, я падумаў, сьмерць у квадраце, а кропка з коскай - гэтыя самы незразумелы знак, пра гэтых лепей ня будзем, ну а шматкроп'е - гэта звар'яцелая сьмерць, гэта генацыд, паморак і іншыя пост-мадэрнісцкія штучкі, а ў чыстам полі васількі і дальняя дарога... Карацей, я падобна лічу. А бацька вельмі баяўся гэтых усіх знакаў прыпынку і заўсёды ставіў мяне на самы фронт і ў авангард барацьбы зь імі. Ну й вось, ілі курыш наташчак ілі п'ёш з пахмельля, ясна, нет таво вясельля. |
|
|