aj - Post a comment [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

spring Mar. 17th, 2005|03:54 pm
aj
Дождж! Даждзіна! Дажджышча! Я дачакаўся сымптомаў сапраўднай вясны. На душы аж проста сьвята. Ах і ох!
А сп.Тычына распавядае пра свае маладыя гады і чарнільныя папойкі на вайсковых могілках. Вядома пад сарамлівыя ўсьмешкі слухачоў, бо ледзь не палова групы і цяпер працягваюць падобныя традыцыі: ляжаць ў трунах Коласы, Купалы і Чорныя, а ў версе, л'ецца напой ракой і пакутуюць дзіцячыя пячонкі. Пра кахацца на магілах я ўжо і не кажу. Паедуць штолі потым страляцца ў Маскву на Навадзевіч'е.
Я ўжо дома, у цяпле, зачытваюся Іванам Бунінам. Бачучы як цяжка было яму і мне робіцца цяжка. Сьвет перахіснуўся, а ніхто гэтага не зразумеў. Пашчэнсціла Лэйфу нарадзіцца ў такую жахлівую дату. Здаровы ў яго (Буніна) поглядах і калегі мастакі: Майкоўскі, Блок - ўсе сплош дуракі, абалдуі і грубіяны. І зараз так і ёсць, лёгка паддаюцца правакацыям. Лёгка чапляюцца на раменьчык. Ггггрубіяяны.

Канешне вясна радуе, але прагнозы надвор'я - не. Абацаюць і зноў марозы. Гэта амаль сьмяротна! Уся гэтая вада, ўсе гэтыя бурлівые патокі, ўсе яны стануць ільдом... І прыйдзецца апранаць канькі замест ластаў. Не хачу!Забуду пра гэта й буду радавацца. Усё ж такі ё чаму.

Сёньня я бачыў Чарлі Букоўскі. Усё такога ж хмурага, пабітага, але гордага і сьмелага, усё з той жа абавязковай бутэлькай ў руках. Стары добры Бук і Дождж. 17-ая вясна...
Link Read Comments

Reply:
From:
(will be screened)
Identity URL: 
имя пользователя:    
Вы должны предварительно войти в LiveJournal.com
 
E-mail для ответов: 
Вы сможете оставлять комментарии, даже если не введете e-mail.
Но вы не сможете получать уведомления об ответах на ваши комментарии!
Внимание: на указанный адрес будет выслано подтверждение.
Username:
Password:
Subject:
No HTML allowed in subject
Message: