| Апошняя гульня матыля |
Dec. 13th, 2005|09:46 pm |
Сняцца вішнёвыя сады. Праз ізумрудныя лужаіны б'юцца срэбраныя струменьчыкі ручаіны, у дзічкавых валежніках спяваюць райскія птушкі. Мы сядзім на пакрывале з вавёркай і п'ем малако. Нехта параўноўвае Полацак з Пецярбургам, а я жахуюся абсурднасці такога параўнання і, здавалася бы, розьніцы ў маштабах. Смяюцца. Недзе далёка чутныя гукі чыгункі, недзе далёка шуміць вецер. І рапатам усё мяняецца. Я прачынаюся ў халодным і амаль пустым вагоне, скруціўшыся на драўлянай лаўцы. Людзей амаль няма. Нехта храпіць. Нехта здзіўлена разглядвае мяне. Нудзіць галава, чэшуцца вочы. Я гляджу ў вакно: суцэльная сьнежная пустыня на сотні вёрстаў у далечу. Ні вёсак, ні станцый. Толькі недзе на гарызонце гарыць самонтна агменьчык. Гляжу на гадзіньнік - пяць раніцы. Прыбіральня, мыцьцё твару і разборкі са смагай. І зноў разам с цыгарэтай гляджу я ў бясконцае цела пустыні. І зноў недзе там лунае агеньчык. І нешта ва ўсім гэтам ёсьць. Я сам даўно далеко. Я сам даўно прэстао... |
|