| |
[May. 10th, 2006|12:57 am] |
Па лесьвіцы ўверх, а цяперака долу. Няма ўжо той радасьці, той мілосьці. Людзі надакучваюць. Людзям надакучвае. І раптам пачынаецца лета. А тут грымоты і пах чарэмхі. Невыносная лёгкасьць без сімптомаў поўдню. Шэрыя майскія будні. Дзікія блядзкія сьвяты. Нешта губляецца, нешта знаходзіцца. А я прывязваюся і пакутую кожны раз. Зязюля налічыла мне шмат, але й клінічныя сьмерці таксама. Тамсама, дзе й ім. Тут.
выйду ў поле, сяду ў лужу, ну й што, што я прастужан...
Перажыць бы й пазабыцца. Пажыць і перазабыць. |
|
|