aj - Post a comment [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Пра тое, шо ў Ая кішка танка пад тое, каб Амур ператрудзіўся. (тралейбусным знаёмствам) Oct. 18th, 2006|11:20 pm
aj
Амур лётаў сярод муроў дзяржбудынку, змахваў з іх крыламі пыл, скальзіў голым азадкам па фасаду й характэрна сплёўваў на асфальт жоўтай сьлінай. Амур - чырвоныя з пахмельля вочы і драбненькі лук-златворац. Амураву позіркаві ўпадабаліся дзьве знойныя кабеты, аблепленыя з ног да галавы бліскучымі стразамі ды нейкай хуйнёй накшталт. Пад шчэ зялёнай, але стопуд каматознай бярозай, яны вялі прывабную і абаюдна цікавую гутарку. Это что-же я тебе рассказвать буду, дашка, бля, он же мне вчера позвоніл... ты ж знаешь... любовь, то-сё... конфеткі-хуеткі, шампусік-хуюсік, - многа вяшчала адна з іх і тутай ж дадавала: нет, ну что ж я тебе рассказвать буду, ты
ж лучше посмотрі мой інтернет-сайт... запішы, от надысь себе сделала такой і уже про все напісала, запіші, машка, там ещё фоток моіх с крыма позырішь: "далбаёбдалбаёбточькарэдхэйрэнастяточькалайвджоурналточькаком", - з асабліва падкрэсьленым амэрыканскім пранонсіэшнам адрэзала знойная кабета ў безьлічных штучных брыльянтах і смачна сьплюнула ў сьметніцу, працягваючы сасаць сваімі ружовымі вуснамі "вог арому". Гэтая мая, - падумаў Амур, - сёлета яе правіў, брыльянт проста, адамант! І раптам позірк Амураваў заўважыў усклакочанага Аj, што з зацікаўленасьцю глядзеў вокны актавай залі: хіба ў пошуках вольнай прасторы ў мягкай мэблі і яркім сьвятле, альбо проста разглядваючы ўласны цьмяны адбітак у шкле. О... - падумалася Амураві. Ах... - падумаў Амур. І зрэшты, пастроіўшы свае хітравыябаныя боскія інтэнцыі ў адзіны армейскі шыхт, падла канчаткова завяршыў:
"Справе трэба вытрымка. А ад ўсіх тых перагорнутых тачак у гіпермаркетах аддае пятлёю: хозмылам і шпагатам. Ну і што? Няхай ён будзе маёй чыста ў натуры трэніровачнай мішэньню! Толькі крэйды трэ напізьдзіць за лічбачкі. І флян..."
13-га кастрычніка дзень быў удалы. Таго дня Аj атрымаў семнаццаць стрэлаў ды канчаткова парваў сабе і без таго пакрэмсаную кішку.
Link Read Comments

Reply:
From:
(will be screened)
Identity URL: 
имя пользователя:    
Вы должны предварительно войти в LiveJournal.com
 
E-mail для ответов: 
Вы сможете оставлять комментарии, даже если не введете e-mail.
Но вы не сможете получать уведомления об ответах на ваши комментарии!
Внимание: на указанный адрес будет выслано подтверждение.
Username:
Password:
Subject:
No HTML allowed in subject
Message: