aj - Артыкул №360 УК РБ. [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Артыкул №360 УК РБ. [Dec. 18th, 2006|12:10 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
[Current Music |Concord Dawn - Aurora]

Гэта было на прывакзальнай плошчы,
Я быў апантаны асаблівай пяшчотай,
Бо ноч напярэдадні палачкай дзярмо
Выкалупліваў з трактарнай падэшвы
Цяжкіх кованых ботаў з высокай шнуроўкай.
Дробны фізычны труд дае добры настрой,
Нас было тры: я і ты, ды твая сяброўка -
Сьмешная дзяўчына зь мінулага жыцьця,
Мае рукі на тваіх сьцёгнах пад сталом
І жоўтыя трамваі грукаталі па плошчы.
Праз гадзіну вы зьяжджалі ў Варшаву:
Ваш пляцкарт, вашы квіткі, мае далоні,
Я быў асабліва пяшчотны і амаль ня плакаў.
Адна рука на тваіх сьцягнах, пад спадніцай,
Другая - на партатыўным дэтанатары,
Што аб'ядноўваў нашы лёсы праз 20 хвілін,
У адным бурлівым віры супраціву.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]neizvestnaja@lj
Date:December 17th, 2006 - 07:42 pm
(Link)
пра боты ты гэта крута!
[User Picture]
From:[info]eglioltereg@lj
Date:December 18th, 2006 - 03:22 am
(Link)
век политпоэзии...