aj - 27 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

27 [Apr. 10th, 2008|12:54 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Прынята мець тугу аб мінулым, аб сьветлых днях, дзе было месца подзьвігам, дзе кожны з нас выпіваў скрыню гарэлкі і заставаўся чыстым, дзе мы былі дзецьмі і ладзілі ўрачыстыя пахаваньні сваім хатнім любімцам.
А я так думаю, што люблю тугу аб прышлым, люблю шкадаваць сваю будучыню. Вялікі аматар няшчасьцяў, я бачу сваё будучае гора, якое яно пекнае, элегантнае, заліваю яго сьпіртным. Ды шчасьце шкадую, якое будзе, тыя імгненьні, калі шчэ пальецца песьня, будуць цёлкі, тачкі, лавандос. Новыя словы, новыя людзі, новыя дзеці. Думаю над гэтым, трасуся ў якімсьці кандраці, і робіцца здорава млосна. Прыемна ванітна. Гэта ціпа мазахізм. Красівы такі, густоўны, як лацінаамэрыканскія раманы і сэкс на пляжы.
Сядзіць так, думае дурань захалусны, мазахіст мікрараённага маштабу, покуль енчаць, паміраюць родныя, чэрці выпаўзаюць з багна, гвалцяць маладзіц-канкурсантак, цмокі лётаюць над горадам, сруць на прашпэкт, а танк на паспамэньце ажыў, абудзіўся, ачуняў, заварушыўся, пачаў чытаць маніхвесты.
Сядзіць так, грызе замшэлую хурму з антрэсоляў, аблізвае самазакахана цьвіль, пасе на раку, над якой паўзе, складаючыся ў разнастайныя фігуркі бялявы шум. Як спэрма ў гарачай ваньне! - пасьміхаецца, ачараваны сваім мазахізмам. Сваім бездакорным унутраным дэкадансам і сваім ўменьнем чакаць ды ўрэсьце перачакаць. Покуль сядзіць так, крадзецца да яго аблезлы драпежны кот. Падпаўзе два крокі, затаіцца, паварушыць срачкай, палыхне закаханымі вачыма, у якіх голад ды кураж, далей крадзецца, усё бліжай і бліжай.
Павярне лахматую галаву, паглядзіць недаўменна на ката: чо, макітра, трэба? дый кіне камянюкай у неба, мэцячы ў голаў сузор'ю цмока, маўляў, ты мяне перачакаеш, ты мяне зацягнеш у свае пасткі, дзевачка мая, згвалціш маю любвеабільную душу, йшчэ і вайну выйграеш, анэксуеш усё маё, як апошні Гітлер, во тваім зоркам, тваім сузор'ям, ты ж ціпа ім сястра. Во табе ў Этамін, во табе ў Альваід і во табе ў Альдыбаін, душа мая. І вецер трывожыць парывам дрэвы, падымае над зямлёю ката, б'е аб грунт, нясе ў ненавісную воду, у роспачы крычаць вербы, плачуць гордыя таполі аб сваім прышлым. Пачынаецца першы ў гэтым годзе ўраган.
А мяне нясе ветрам, далёка-далёка, я думаю: які кайф!
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]kostas14@lj
Date:April 9th, 2008 - 04:58 pm
(Link)
класна напісана...Я часта ўзгадваю мінулае, мінулае якое яшчэ нядаўна не было ім
From:[info]inayas_jj@lj
Date:April 9th, 2008 - 05:31 pm
(Link)
класно написано...
знов пробрало...
дякую)
From:[info]gwlan@lj
Date:April 10th, 2008 - 03:22 am
(Link)
неневіджу будучыню - блядзь яшчэ тая: давай плаці ёй, каб прыйшла ды аблашчыла.
From:[info]kefirrrr@lj
Date:April 10th, 2008 - 04:43 am
(Link)
маладзец, з мяне хутка піва.