Антосік
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 10 most recent journal entries recorded in
antosik's LiveJournal:
Saturday, August 27th, 2011 | 9:31 pm |
Даўно сюды не пісаў, а мне, дарэчы, споўнілася ўжо два годзікі!
Мамка зьбегла ад мяне аж на другое ўзьбярэжжа, я чаўнаком лётаю паміж татам і бабкамі. Сёньня было сьмешна - бабуля вырашыла мяне павучыць арыхметыцы. Кажа "Колькі пальчыкаў у Антосіка? Пяць. А на другой ручцы? Пяць. А ў бабулі? Пяць." А тата кажа - "Зразумела-ж -- інварыянт" | Sunday, February 6th, 2011 | 9:22 pm |
Падклаў бабулі сьвіньню Падклаў бабулі сьвіньню! Цацачную, на канапу. | Sunday, June 27th, 2010 | 11:52 pm |
А я сёньня езьдзіў на выспу Ловелс! Капітан чаўна ўсё паглядваў на мяне й усьміхаўся, а я сядзеў на руках у маткі й глядзеў навокал. Акіян такі вялікі й прыгожы! Потым дабраліся да выспы й рэйнджары распавядалі, што тут ныркі адкладваюць яйкі й таму частку пляжа адгародзяць ад людзей. Я шчасьліва поўзаў па траўцы, а бацькі абразалі азіяцкі ўюнок. Пасьля я стаміўся й трохі паспаў, а бацькі ўсё шчоўкалі садовымі нажніцамі. Назад ехалі на другім чаўне, дзяўчына-капітан разагналася аж да 26 вузлоў, так што даехалі хутка. Бацька кажа, што ў ліпені будзем езьдзіць туды на ўвесь канцатыдзень і жыць у намёце. Хачу! | Thursday, June 3rd, 2010 | 3:17 pm |
А я на ўсіх вас маю зуб! Пакуль толькі адзін | Tuesday, May 25th, 2010 | 10:20 pm |
а я сёньня ўстаў на ногі! праўда, трымаўся за сьценку ложка А вось вам я тыдзень-два таму | Sunday, May 16th, 2010 | 6:31 am |
Ой, як даўно я сюды не пісаў. За гэты час шмат прайшло, я навучыўся сядзець і поўзаць назад і наперад. Спрабую ўставаць на ножкі, але пакуль ня вельмі атрымліваецца. Кажу 'па-па', 'ба-ба' й 'ва-у-ва', называю татку кожным з гэтых словаў. Маці кажа, што трэба й яе неяк называць, але навошта яе зваць, калі яна й так заўжды побач? Хадзіў у адзін дзіцячы садок, але мне там не спадабалася, цяпер хаджу ў іншы. У мяне там лепшая сяброўка - сабачка Пенелопа. Маці сказала, што больш мае здымкі сюды выкладываць ня трэба, таму вось вам канцэптуальная кампазыцыя пад назвай '9 месяцаў' | Thursday, October 15th, 2009 | 6:49 pm |
А мне ўжо два месяцы! З гэтае нагоды вось вам трошкі мяне. Дзякуй цётцы irrra@lj за хвоткі! ( і яшчэ ) | Tuesday, August 18th, 2009 | 7:45 am |
Мы былі ў дохтара, й ён мяне пераканаў, што мамчына цыцка ўсё-ткі нашмат лепей за таткаў палец, хаця-б і з формулай. Так што формулу бацькі ад мяне схавалі, і я цяпер харчуюся толькі натуральным, арганічным прадуктам. Высьвятлілася, што ў мяне ёсьць свае колы, і нават у даху ёсьць moonroof, як у чоткіх пацаноў! Тымчасам бацька-дзюндзя нарэшце датумкаў, як мае хвотакартачкі перакладваць у паміжсецьце, таму вось вам трошкі мяне: у шпіталі, якраз перад выпіскай  ў ложку  з таткам | Thursday, August 13th, 2009 | 11:41 am |
Учора добры дохтар Влад vvz@lj забраў нас са шпіталя. Па дарозе ён распавядаў - вось, Антосік, цябе, як карэннаму бастанчаніну, тутэйшыя выдатныя мясціны - Fenway, Storrow-драіў, мост Леанарда Закіма. А я прыкінуўся рызьзём і не адсьвечваў, ціхусенечка сядзеў. Калі прыехалі дадому, тут я адразу адваяваў сабе найвялікшы пакой у кватэры, адзіны ложак (бабуля сьпіць на раскладушцы, а бацькі жывуць на матрацы, што ляжыць проста на падлозе), дзьве шуфлядкі. А ўвечары высьвятлілася, што малозіва ў маці сканчаецца, а малака яшчэ няма, ну я й выдаў канцэрт па заяўках. Айні кляйні нахтмузік - extended mix - пачалася пасьля дзевяці, а скончылася пасьля апоўначы. Урэшце прачнуўся бацька й стаў макаць палец у формулу й даваць пасмактаць. Я вам так скажу - татаў палец, канешне, горшы за матчыну цыцку, але ня вельмі. | Monday, August 10th, 2009 | 7:55 pm |
Прывітаньне!
Я толькі сёньня нарадзіўся ў шпіталі Brigham & Women's. Важу 7 фунтаў (3 кіляграма 180 грамаў), у росьце 20 з чвэрцю дзюймаў (52 сантыметры). |
|