Антосік
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 4 most recent journal entries recorded in
antosik's LiveJournal:
| Thursday, October 15th, 2009 | | 6:49 pm |
А мне ўжо два месяцы! З гэтае нагоды вось вам трошкі мяне. Дзякуй цётцы irrra@lj за хвоткі! ( і яшчэ ) | | Tuesday, August 18th, 2009 | | 7:45 am |
Мы былі ў дохтара, й ён мяне пераканаў, што мамчына цыцка ўсё-ткі нашмат лепей за таткаў палец, хаця-б і з формулай. Так што формулу бацькі ад мяне схавалі, і я цяпер харчуюся толькі натуральным, арганічным прадуктам. Высьвятлілася, што ў мяне ёсьць свае колы, і нават у даху ёсьць moonroof, як у чоткіх пацаноў! Тымчасам бацька-дзюндзя нарэшце датумкаў, як мае хвотакартачкі перакладваць у паміжсецьце, таму вось вам трошкі мяне: у шпіталі, якраз перад выпіскай  ў ложку  з таткам | | Thursday, August 13th, 2009 | | 11:41 am |
Учора добры дохтар Влад vvz@lj забраў нас са шпіталя. Па дарозе ён распавядаў - вось, Антосік, цябе, як карэннаму бастанчаніну, тутэйшыя выдатныя мясціны - Fenway, Storrow-драіў, мост Леанарда Закіма. А я прыкінуўся рызьзём і не адсьвечваў, ціхусенечка сядзеў. Калі прыехалі дадому, тут я адразу адваяваў сабе найвялікшы пакой у кватэры, адзіны ложак (бабуля сьпіць на раскладушцы, а бацькі жывуць на матрацы, што ляжыць проста на падлозе), дзьве шуфлядкі. А ўвечары высьвятлілася, што малозіва ў маці сканчаецца, а малака яшчэ няма, ну я й выдаў канцэрт па заяўках. Айні кляйні нахтмузік - extended mix - пачалася пасьля дзевяці, а скончылася пасьля апоўначы. Урэшце прачнуўся бацька й стаў макаць палец у формулу й даваць пасмактаць. Я вам так скажу - татаў палец, канешне, горшы за матчыну цыцку, але ня вельмі. | | Monday, August 10th, 2009 | | 7:55 pm |
Прывітаньне!
Я толькі сёньня нарадзіўся ў шпіталі Brigham & Women's. Важу 7 фунтаў (3 кіляграма 180 грамаў), у росьце 20 з чвэрцю дзюймаў (52 сантыметры). |
|