http://r-a-t--k-i-n-g.livejournal.com/163091.html Мае камэнтары пазначаны так. Вы жывеце ў Менску, калі:
- Вы запамяталі розніцу паміж словамі "Ленін", "Незалежнасьць" і "Скарына".
А гэта што, розныя людзі? :)
- Праходзячы праз Кастрычніцкую плошчу Вас не пакідае адчуваньне, што вы робіце нешта забароненае.
Я ўвогуле аніколі анічога забаранёнага не раблю, нават калі чалавечыя законы маюць іншае гледжаньне на гэты пункт :))
- Вы выхваляецеся, што аж 10 хвілін прастаялі ў "пробке".
Ня маю машыны... але наўрад ці стаў бы шмат казаць пра тое, як дзе мне не пашанцавала.
- Вы лічыце, што заробак у 250$ гэта добра.
Ня дрэнна, скажам так.
- Калі для Вас існуе дзьве Маскоўскіх.
Много - не мало
- Вы ведаеце, каб выглядаць лепш і стыльна - трэба апранацца ў сэканд-хэнде.
Ня ведаю, напэўна так...
- Вы так і ня можаце сабе ўцяміць, ці вы жывеце ў правінцыйным балоце, ці ў прадзьвінутым мегаполісе.
Я жыву ў прадзьвінутым мэґаполісу... Ва ўсялякім выпадку думаць інакш як-та ня хочацца... :)
- Вы ўжо не задаецеся пытаньнем, чаму людзі вакол вас размаўляюць ці на расейскай мове з беларускім акцэнтам, ці на беларускай з расейскім.
Так
- Пераходзячы вуліцу вы да апошняга чакаеце зялёнага сьвятла, нават калі побач увогуле няма машын.
Так
- Вы крывецеся, калі госьці сталіцы захапляюцца будынкамі вакзала і бібліятэкі.
Зараз ужо не, але шчэ месяця чатыры таму, было так.