Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет czy ([info]czy)
@ 2010-02-14 15:17:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Беднасць і ўбоства - асабістая ці сацыяльная хвароба?
[info]barilotti@lj пераклала на беларускую артыкул Польскі твар беднасці - нарыс у "Газеце Выборчай"
Раю азнаёміцца. Можна спрачацца з некаторымі залепамі (накшталт "стабілізуючай ролі спажывецкага класа" альбо "плюсаў ісламскай дзяржавы" і г.д.),
але ў цэлым у артыкуле

А) даецца даволі рэльефная карціна сацыяльнай сітуацыі ў польскім грамадстве:

Над слоем жабрацтва расцягнулася 20-30-працэнтная шэрая сфера беднасцi.

- То бок тыя, хто на першы погляд жыве нармальна, а насамрэч балансуе на мяжы, - сцвярджае прафесар. - Шмат з іх мае нейкае аўто або нават хатні кінатэатр, але не маюць ніякіх ашчаднасцяў. Купляюць прадукты ў танных крамах, не выдаюць грошы на культуру. Нікуды не выходзяць, не ездзяць у тропікі, не ходзяць у рэстараны - хіба што на памінкі ці на вяселле.

Адным словам, зводзяць канцы з канцамі. І калі здарыцца нейкі выпадак або хвароба, то ім пачне бракаваць грошаў на аплату рахункаў, білеты або на ежу. Згодна з службай Еўрастат, незапланаваны выдатак на суму болей за 150 еўра - гэта болей, чым можа сабе дазволіць 54 працэнты польскіх сямей. І тады яны перастаюць аплочваць рахункі. Або бяруць пазыку і не маюць з чаго аддаць. У выніку частка спаўзае ніжэй, у сапраўднае ўбоства.

...

Б) апісваецца псіхалагічны патрэт "людзей дна"

Ідзеш. Напачатку апускацца прыемна. Знаёмішся з людзьмі, якія добра цябе разумеюць. Пакуль маеш грошы. А потым? Паказваюць табе, як выжываюць валацугі. Дзе можна на халяву паспаць і паесці (у Варшаве такіх месцаў 38). Цягнуць цябе на агароды або да каналаў. Начлежкі - на самы скрайні выпадак, бо там трэба быць цвярозым. А ты апускаешся. Але даведваешся, што ў трох метрах пад зямлёй можа быць цёпла і прытульна. І што можна жыць без зубной шчоткі. Апускаешся далей? А значыць, у асноўным п'еш, спіш і п'еш. Піўко, вінцо, вінцо, піўко, піўко, вінцо - дзынь? Разбіваеш шклянку і міт, што дэнатурат шкодзіць зроку. Цябе здзіўляе, што можна жыць вось так, без ежы, даволі адной булкі ў дзень. Цябе здзіўляе выпадкова пабачанае адлюстраванне свайго твару ў вітрыне. Цябе здзіўляе, што людзі некуды спяшаюцца. Бо ты жывеш-апускаешся тут і цяпер. Мінулае сплыло, будучыня знікла. Застаўся толькі цяперашні час.