|
Saturday, January 14th, 2006
|
10:54a - Кіно насамрэч
"Западные блокбастеры переводят на белорусский" http://www.telegraf.by/entertainment/2006/01/13/loveactually/
Гэта файна, канешне. І кіно я гэтае люблю - асабіста для мяне яно сталася добрай альтэрнатывай "С легким паром!" пад Каляды і Новы год. І пераклад назвы Love Actually як "Любоў насамрэч" падаецца вельмі ўдалым, прынамсі выгоднейшы за расейскамоўны варыянт "Реальная любовь".
Карацей, я абсалютна ЗА. Калі няма свайго добрага кіно, трэба хаця б перакладаць замежнае.
Але ж, калі чэсна разважаць... Беларускамоўныя пераклады застаюцца другаснымі. Бо перакладаюць тое, што даўно выйшла ў пракат.
Зь іншага боку, ёсьць такія рэчы, што ніколі не страцяць сваёй актуальнасьці і масавай папулярнасьці. Я дык зь дзяцінства пруся ад трох фільмаў: амэрыканскі "В джазе только девушки", польскі "Ва-банк" (1 і 2), расейкі "Собачье сердце". Мажліва, "Любоў насамрэч" станецца адным зь іх. Усё залежыць ад таго, як яны прадублявалі непаўторны голас спадара А. Рыкмана... ]:->
(comment on this)
|
|
|
|