|
Sunday, June 18th, 2006
|
11:47p - З ДН, сп. Акудовіч!
Сёньня Дзень Народзінаў у чалавека-сымбаля майго пакаленьня.
Філёзаф, літаратар, рэдактар, настаўнік, майстар турызму СССР, бацька цудоўных дзяцей і г.д і т.п. Але за ўсімі гэтымі азначэньнямі не знайсьці гэтага чалавека як такога. Да таго ж ён сам ужо колькі год даводзіць усім, што яго НЯМА (гл.: В.Акудовіч "Мяне няма" Мн., 1998).
Мусіць, гэтае няма так прыцягвае да яго самых розных людзей, асабліва моладзь. Ён не спакушае, не навязвае, але "кранае сваёй далікатнай адсутнасьцю". Проста Чалавек.
 Калі адчай вядзе да скраю, Дзе немач, шэрань, боль і млосьць. Нібыта credo прамаўляю: Я веру - Акудовіч, ЁСЬЦЬ!
current mood: ВІВАТ! (comment on this)
|
|
|
|