Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Sunday, July 16th, 2006
12:39a
Праз страты пачынаеш цаніць тое, што маеш.
Мая чорная котка ўрэшце знайшлася, праз пяць дзён безнадзейных пошукаў: ад расклейваньня аб'яваў да знаёмстваў з дворнікамі, ахоўнікамі будоўлі і афіцыянткамі бару што побач з домам. Цяпер я спакайней стаўлюся да яе неэтычнага ўварваньня ў мой пакой, некашачых звычак і агрэсіўных гульняў. Калі не ўзаемная любоў, дык дыпляматычнае трываньне ўсталявалася між намі.
Хвароба мае свае плюсы - ня трэба хадзіць на працу. Але галоўнае, што менавіта празь яе які ўжо раз вяртаецца воля да жыцьця і чыну. "Усё задзяўбло" цяпер ня наш лёзунг. Задзяўбло сядзець на самоце ў чатырох сьценах, задзяўбла млявасьць і слабасьць - хочацца жыць, рухацца і апшчацца тожа. Далоў мізантропію!
Russian version )


current mood: energetic

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org