Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Friday, October 6th, 2006
12:34a
Старасьць - гэта заўжды тое, што несумнеўна адбудзецца, але надыйдзе "калісьці", "потым".
(Сьмерць - тое, што адбываецца з кімсьці дзесьці, але ніколі ня з намі)
Старасьць успрымаецца як "пакуль-што-не мая".
(Сьмерць - як чужая, "ніколі мая")

Кажуць, маладось у старасьці можа шмат чаму навучыцца. Раней я ўяўляла такую карцінку: стары аксакал у ачаленьні моладзі вядзе расповед аб справах мінулага, аб уласным жыцьцёвым досьведзе...
Цяпер мне падаецца іншае: гутарка ідзе зусім не пра трансляцыю нейкае асаблівае веды, расповедах "мудрасьці", але справа ў самой старасьці як такой. Навучыцца чамусьці можна толькі прапусьціўшы гэтую зьяву ў свой асабісты досьвед: жыць побач зь ёй; клапаціцца аб ёй; выслухоўваць і браць удзел у гутарках зь ёй; назіраць за ёй, адсочваючы няўлоўныя знакі, якія яна падае - знакі, якія ўскосна ўказваюць на нейкія сэнсы.

Памяць старога дзіўным чынам вандруе па адмысловых, алагічных, агістарычных, няўцямных сьцежках, якія злучаюць між собку самыя розныя падзеі, людзей, месцы і часы - усё, што адбывалася ў жыцьці чалавека і тое, што так і не адбылося ніколі.
Варта проста набрацца крыху цярпеньня і ўключыцца, прайсьціся па іх разам, некалькі разоў, мажліва шмат разоў.

Беручы такім чынам ўдзел у чужой старасьці пачынаеш разумець, напрыклад, што й цябе чакае нейкая свая старасьць. Што ад таго, як пражывеш жыцьцё, залежыць якім будзеш напрыканцы яго. І па якіх сьцяжынках будзе вандраваць твая памяць перад сконам.

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org