|
Wednesday, October 25th, 2006
|
8:45p - Горад - наш!
Файненька пагуляліся сёньня ў "Горад - наш". Гульню рабілі дзяўчаты і хлопцы з таварыства "ЭТНА". Дзякуй, Цімох, дзякуй, Танка! Дзякуй таксама дзяўчатам з нашае каманды "Вліпень" (паловы імёнаў ня памятаю) - за цудоўны настрой, азарт і сьмяшынкі :-)))
Сутнасьць гульні простая. Каманды атрымоўваюць аркуш з заданьнямі (заданьні аднолькавыя). Кожнае заданьне - зашыфраванае апісаньне нейкага месца (з адсылкамі да гісторыі Гораду, ці нейкіх незаўважных зь першага погляду знакаў, асаблівасьцяў). у гэтым месцы трэ знайсьці адказ: назву, слова, выказваньне, дату, лічбу і г.д. і запісаць яго ў графу заданьня. Карацей, на агульнае веданьне беларускай гісторыі, гарадзкой тапанімікі, на лягістыку, проста на разважлівасьць і назіральнасьць.
Даецца 2 гадзіны на ўсе заданьні. Усе пункты прызначэньня - у гістарычнай частцы Гораду. Фінал на сядзібе "ЭТНА" - нечаканае месца: у Кулькоўскай "абшчазе" №1, там калісьці майстэрня Пузыні была (народных інструмэнтаў). Са звычайнага інтэрнатаўскага пакойчыку зрабілі хату, нават сьцены й столь абабітыя дрэвам. Цуд!
Высновы: + дэвіз лепш 30 хвілінаў падумаць, а там можа й бегчы ня трэба будзе (некалькі заданьняў так і выканалі, проста па памяці і мапе Менску) - слушны; - нельга было так сьпяшацца скончыць раней за ўсіх, з-за гэтага 2 заданьні правалілі, хаця месца знайшлі правільна, але не пераправерылі гіпотэзу; + прыемна ўвечары пагойсаць па Горадзе ў незнаёмай, але прыемнай кампаніі :-)) А потым была гарбатка й раздача сланоў на Сядзібе; + Менск цесны: гульню знайшла па аб'яве, а аказалася, што добра ведаю, хто такі Цімох :-) сярод гульцоў пазнала знаёмага хастлера Віцю :-) + мне падабаюцца людзі, захопленыя сваёй справай
current mood: cheerful (comment on this)
|
9:55p
Наконец додумалась, как не дублируя посты давать на белорусском и русском одновременно: просто разделить френдов на группы by и ru и постить по отдельности в каждую.
(comment on this)
|
|
|
|