Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Tuesday, November 21st, 2006
1:13a - Крызіс ідзенцічнасьці
навеяна [info]damavik@lj'ом

От жа ш і каўбасіць, разьдзірае на шматкі: чамусьці ў камунікацыі з нацыяналістычнымі сябрамі й фрэндамі прыемна адчуваю сябе ў ролі касмапаліта бязроднага, нашчадка маскальскіх калянізатараў... Хочацца ўвесь час сказаць: ну нельга, нельга так быць зацыкленымі на сабе, на сваіх унутраных праблемах. (Ага, а дзеці ў Афрыцы галадаюць... Ціпа таго.)

З гэтымі самымі каланізатарамі (маімі сямейнікамі), расейскімі сябрамі ды расейскамоўнымі інцілягентамі і інцеляктуаламі магу быць толькі зацятай нацугай. Калі чальцы сям'і пад паім пільным кіраўніцтвам пакінулі свае шавіністычныя звычкі і сталі нават "нацыянальна ангажаванымі" (як мама), дык з другімі і трэцімі ўсё няпроста.

Гатовая літаральна ў глытку ўчапіцца расейцу, нават сябру, калі ён пачынае задаваць сур'ёзным тонам тупыя пытаньні накшталт "навошта вам вашая незалежнасьць?". А з гэтымі "глямурнымі" інцелямі зусім дрэнна: яны ж ТУТЭЙШЫЯ, гады. У іх галава (мысьленьне) - у Маскве або ў капіталістычным дзімакратычным Захадзе, але ж*** ж, прабачце, ТУТ (хоць і корміцца з грантаў адтуль). І нагамі яны топчуць гэтую зямлю і дыхаюць гэтым паветрам. І спрабуюць з вышыні свайго сытага глябалісцкага/маскальскага палёту тут усё нам растлумачыць. Сьвінства.

Праблема ў тым, што я ні з тымі ні з тымі не магу салідарызавацца, бо хачу знайсьці сябе ва ўсім гэтым. А атрымоўваецца - раздрай і шыза поўная, агонія сэрца і розуму між двух палюсоў. Пачынаю ціха ненавідзець сябе.

Адна думка суцяшае і радуе: усе мы людзі і таму калі-небудзь абавязкова падохнем.


current mood: annoyed

(comment on this)

2:05a - напишу
пока не забыла

Будешь жить вполсилы - неминуемо попадешь в ад.
Живя в полную силу тоже скорее всего окажешься там. Но зато будет что вспомнить!


current mood: accomplished

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org