Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Monday, May 14th, 2007
12:05a - Усім неабыякавым
spadczyna.org

via [info]cymus@lj via [info]magnus108@lj:

Абаронім разам!
Адкрыўся новы рэсурс.
Мы зараз маем вельмі сур'ёзную праблему.
І маем шчэ адзін вельмі вялікі шанец, каб распачаць абуджэньне.

РУЙНУЮЦЦА ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ розных стагодзьдзяў аднолькава цынічна, аднолькава па ўсёй краіне.
Помнікам, на маю думку, ёсьць аб'ект, які страціў уласных рэсурсаў, дзеля самазахаваньня.
Гістарычныя і культуровыя помнікі ня ёсьць выняткам. Яны ёсьць (пакуль ёсьць) сьведкамі розных эпохаў, дзейнасьці нашых продкаў. Але каб прыстасаваць і скарыстаць гістарычную і культуровую каштоўнасьць, канвэртаваць яе ў эканамічную моц, скіраваную, па-першае, на захаваньне самога каштоўнага аб'екту, а потым ужо на камэрцыйны вынік, могуць толькі сьвядомыя, высокія ў пляне асабістай культуры, людзі. Вынікам недахопу такіх людзей у структурах, што маюць уладу і моц (эканамічную) мы маем наступныя трагэдыі:

- Менск
http://help.ratz.ru/

- Віцебск
http://community.livejournal.com/sav_vitebsk/

- і, нарэшце, Горадня
http://harodnia.com/

Гэта буйныя трагэдыі. А колькі шчэ драбнейшых падзеяў у Гомельскай, Магілеўскай і астатніх вабласьцях!

Мы, такім чынам, стаім на мяжы нацыянальнай гісторыка-культурнай катастрофы.
Тут http://spadczyna.org/ вы можаце пабачыць дакуманты (у тым ліку і міжнародныя), якія зараз актыўна парушаюцца па ўсёй краіне.

Калі ёсьць хоць якая мажлівасьць далучайцеся да дзеяньняў у абарону нашае спадчыны. Толькі так мы захаваем сябе і сваю краіну. Адмова ад змаганьня, уцёкі ў такой сытуацыі лічу ЗДРАДАЙ! І вельмі спадзяюся пабачыць усіх тых, каго люблю й паважаю, у нашых шэрагах.

spadczyna.org

P.S. Падпісваюся пад гэтымі словамі і прашу by-фрэндаў і гасцей майго ЖДз прадубляваць гэты пост і спасылку на сайт http://spadczyna.org у вашых дзённіках.
Вялікі дзякуй,
[info]czy@lj

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org