|
Saturday, September 22nd, 2007
|
7:02p
Паводле матэрыялаў з сябрастужкі: "Два аўтобусы з моладдзю, якая кіравалася ў Луцк (Украіна), дзе павінен адбыцца рок-фэст "Права быць свабодным", былі спыненыя супрацоўнікамі ДАІ. Як распавядаюць некаторыя, КДБ/міліцыя пачалі фільмаваць іх прама ў Мінску, калі сядалі ў транспарт. Аўтобусы з маладзёнамі, якіх колькасцю каля ста чалавек, былі ў суправаджэнні канвою дастаўленыя ў Дзяржынск, дзе пачалося разбіральніцтва. У затрыманай моладзі перапісваюць пашпартныя даныя і праводзяць асабісты дагляд. Таксама міліцыянты патрабуюць ад маладзёнаў паведаміць аб сваіх месцах працы ці навучанння. Да пастарунка, у якім утрымліваюць "фэстаўцаў", пад'ехаў аўтазак. Планы міліцыянтаў у дачыненні да затрыманых невядомыя. Т. ч., улады не далі моладзі нават выехаць за межы Мінскай вобласці."
(comment on this)
|
|
|
|