Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Wednesday, November 7th, 2007
12:10a - на правох антырэкламы
Адзiн з плюсаў Літвы - еўрапейскае піва па еўрапейскіх коштах. Прыкладам, якісь чэскі "Козел" каштуе ў Менску каля 7 тыс. У той час як тут ён на нашыя грошы каштуе прыблізна 2 тыс. (столькі ў нас каштуе "Козел" варонежскага піўзаводу).

Дык вось, чорны "Козел" мне ў мінулы раз вельмі спадабаўся. А гэтым разам памылілася. Набыла нейкае "Старобрно" (зрэагавала на сугучча са "Старопрамен"). Усё, здаецца, як мае быць: чэскае піва, зробленае ў Чэхіі. Але ж выявілася, што такая нясмачная газіроўка пад коркам!

Шум знікае адразу, як нальеш у шклянку (знешне больш падобна на кока-колу, чымся на піва).
Смак нейкі саладжава-кіславаты, не піўны. Гляджу ўважліва на склад: coloring agent E150c, sweeting agent E954... Паскудства нейкае, а не піва!

купляйце літоўскае ))

(comment on this)

12:47a - напярэдадні
Тэст: К какой дореволюционной политической партии вы бы примкнули?

current music: viva cuba - Comandante Che Guevara

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org