|
Tuesday, March 18th, 2008
|
11:18p - Як украінцы Кіеў ратуюць
Нам застаецца толькі радавацца і зайздросціць актыўнасці украінскіх абаронцаў кіеўскай гісторыка-культурнай спадчыны. Людзі дзейнічаюць адважна, самааддана, смела, надаючы перавагу акцыям "наўпроставага дзеяння".
Гл. напрыклад матэрыялы украінскага журналіста і марксіста Андрэя Манчука aka kermanich@lj, прысвечаныя барацьбе з забудовай Пейзажнай алеі: Пейзажка
Гл. матэрыялы па гэтай ды іншых акцыях у суполцы Save Old Kyiv saveoldkyiv@lj
А 16 сакавіка адбылася акцыя накіраваная супраць будаўніцтва высотнага жылога дома на тэрыторыі Кастрычніцкай лякарні Кіева. Будаўніцтва меркавалася праводзіць на месцы пахаванняў памерлых у 19 ст. ад чумы і халеры.
У мерапрыемстве акрамя арганізацыі "Збережи Старий Київ" бралі ўдзел супрацоўнікі лякарні, прадстаўнікі Інстытуту фізіялогіі, Арганізацыя марксістаў, проста неабыякавыя людзі.
Тэатралізаванае шэсце вельмі жорстка разганяла кіеўская міліцыя.
Журналіст Андрэй Манчук kermanich@lj быў моцна збіты і трапіў у лякарню з дыягназам сатрасенне галаўнога мозгу, але (пры дапамозе лекараў!) мусіў з лякарні ўцячы, бо туды за ім у хуткім часе наведаліся супрацоўнікі МУС (знаёмы сцэнар, праўда?).
Узята з: http://parshikov2.livejournal.com/21111.html
Падрабязнасці аб акцыі 16 сакавіка: ХРОНІКИ ПРОТИСТОЯННЯ
У центрі Києва міліція із застосуванням сили розігнали акцію протесту (відэа з каналу НТН)
А ў нас усё Бангалор ды Бангалор...
current music: ОЕ - Тадж-Махал (comment on this)
|
11:28p - Наўздагон тэмы Кіеву ўзгадаю пра Менск
"БГ" за 11.02.2008: ГОРОД КОНТРАСТОВ Старую застройку в Минске засадят высотками Минские власти рассказали о масштабных планах по строительству в центре города нескольких новых объектов. На Октябрьской площади будет построен отель «Кемпински», на проспекте Победителей запланированы торгово-деловой центр в районе кинотеатра «Москва», здание форума на пересечении с проспектом Машерова, гостиница «Хайят» в районе Комсомольского озера, на месте гостиницы «Беларусь» - высотный торгово-развлекательный и гостиничный комплекс. О том, как строить здания современной архитектуры и при этом сохранять лицо города, корреспонденты «БелГазеты» расспросили архитекторов Виктора КРАМАРЕНКО и Георгия ЗАБОРСКОГО...
P.S. Дарэчы, дзеянні жыхароў вул. Карла Маркса мелі плён - некалькі дзён таму ОНТ радасна абвесціла, што прызідзент уласнаручна загадаў не абіжаць людзёў... Але ж людзі, сволачы неблагадарныя, усё адно вырашылі не расслабляцца (15 сакавіка быў чарговы сход жыхароў) і "трымаць руку на пульсе", каб па магчымасці адсочваць і кантраляваць целарухі чыноўнікаў. Увогуле, тэма высялення, як кажуць, не раскрытая. Трэба змест суполкі vyseleniu_net@lj распаўсюдзіць і на іншыя прыклады незаконнага высялення людзей (прычым не толькі ў Менску, але па Беларусі ў цэлым).
(comment on this)
|
|
|
|