Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Wednesday, November 26th, 2008
4:53p - Павышэнне аплаты за навучанне ў ВНУ

Аплата за навучанне павысілася больш чым на паўмільёны

Павышэнні коштаў закранулі некалькі прэстыжных ВНУ краіны - БДУ, БДЭУ і БНТУ. У многіх іншых навучальных установах павышэння аплаты чакаюць у канцы навучальнага года.

Для некаторых студэнтаў навіна стала ўдарам. У сярэднім кошты навучання ў тым жа БДУ і эканамічным універсітэце павысіліся на 20%.

“Новыя кошты на навучанне зацвердзілі з першага лістапада, - кажуць у бухгалтэрыі БДУ. - У пачатку гэтага тыдня быў падпісаны загад аб павышэнні аплаты. Кошты павысіліся на ўсіх факультэтах, у сярэднім на 20 працэнтаў”.

У бухгалтэрыі растлумачылі, што павысіць плату за навучанне было неабходна для таго, каб выплаціць заробкі выкладчыкам.

“З першага лістапада павялічылася тарыфная стаўка першага разраду для бюджэтных арганізацый, - працягваюць тлумачыць у бухгалтэрыі. - Так у нас павялічваюцца заробкі выкладчыкам, а яны ўключаныя ў кошт навучання”

На такіх факультэтах БДУ, як філасофіі і сацыяльных навук, міжнародных адносінаў, журналістыкі кошты дзённага навучання ўзляцелі на 500-600 тысяч беларускіх рублёў.

З пытаннем “ці падымуцца кошты ў вас?” мы звярнуліся ў іншыя прэстыжныя ВНУ.

Read more... )

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org