Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Thursday, December 25th, 2008
6:44p - З Калядамі!
Віншую са святамі усіх сяброў!

Апошнім часам чытаю шмат навінаў, вельмі шмат. Крызіс, нібыта скальпелем прайшоўшыся па грамадскіх нарывах, справакаваў вялікую колькасць падзеяў па ўсім свеце. Але зараз я не буду пра гэта.
Для мяне Каляды - свята зусім не рэлігійнае, яно хутчэй з'яўляецца ў маім разуменні класічным сімвалам перамогі святла па-над цемрай, такой сабе лямпачкі Эдысана-Ілліча па-над змрокам, бадзёрасці духу па-над сном розуму, надзеі па-над страхам перад невядомым.
Таму зычу ўсім светлых Калядаў, добрага настрою і веры, што дабро пераможа :-)

ЗЫ. Са святочных навінаў: учора мой улюбёны Эндру Лойд Ўэбер заняў першае месца ў штогадовым рэйтынгу брытанскіх тэатралаў. Віншую Вас, Эндру.
ЗЗЫ. А сёння шні дзень азмрочаны смерцю іншага брытанскага тэатрала - драматурга Гаральда Пінтэра. Светлая памяць.

на_русском )

(comment on this)

10:30p - "Крутой комми Санта-Маркс" )))


Глядзі болей на  [info]kapital_tut@lj 

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org