|
|
Friday, March 13th, 2009
|
10:52p - Сезоннае
Сакавік - першы месяц вясны: калі на фоне абгастрэння авітамінозу цела просіць хоць крыху сонца і цяпла, а ў душы пачынаюць праклёўвацца першыя пупышкі-парасткі чагосці шчэ маладога і зялёнага, але разам з тым даволі моцнага і няўрымслівага...
Сакавік - месяц святаў. Вядома ж, перадусім свята 8 сакавіка з напаўжывымі мімозамі, "дзяжурнымі віншаваннямі" і шматлікімі карпартывамі. Дзіўная трансфармацыя на тэрыторыі былога саюзу адбылася са святам ў гонар барацьбы за правы жанчын! 25 сакавіка - святочны дзень айчынных нацыянал-патрыётаў, што распачынае чарговы сезон абгастрэння вулічнай актыўнасці дэмапазіцыі. 25 - 8 = 17
17 сакавіка... так, правільна, шаноўныя спадары-нацыяналісты (у якіх дзіўным чынам спалучаецца любоў да Чэрчыля, Тэтчар і ІРА ))) адзначаюць Дзень св.Патрыка. 18-19 сакавіка ў гонар свята ў Менскім Палацы дзяцей і моладзі адбудзецца фэст ірландскай культуры. (па наводцы apterae@lj )
А вось аматары і байцы Муай-тай адзначаюць 17-га Дзень баксёра Муай-тай! :-)
 У гэты дзень ўслаўляецца легендарны тайскі баец Най Кханом. "Най Кханом Том лічыцца «заступнікам» тайскага бокса. Падчас вайны з Бірмай у 1774 ён патрапіў у палон. У бірманцаў было сваё баявое майстэрства – парму. Кароль Бірмы Мангра вырашыў правесці паядынак паміж тайскімі баксёрамі і майстрамі парму, каб высвятліць, якое мастацтва мацней. Най Кханом Том адзін ваяваў па чарзе з дзесяццю бірманскімі майстрамі без перапынку. Перамогшы ва ўсіх дзесяці паядынках, ён атрымаў волю і вярнуўся дадому нацыянальным героем. Дагэтуль штогод 17 сакавіка ў Тайландзе адзначаецца «баксёрская ноч»: па ўсёй краіне праводзяцца баі ў гонар легендарнага ваяра. Імя Най Кханом Том ведае кожны тайскі хлапчук." empiremuaythai.com
І яшчэ адна знакавая сакавіцкая падзея, звязаная з Муай-тай. З 12 па 15 сакавіка Беларуская федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса праводзіць у Менску штогадовы Рэспубліканскі Чэмпіянат Беларусі па Муай-тай. Кожны дзень а 10-й гадзіне пачынаюцца спаборніцтвы. Праходзіць мерапрыемства на тэрыторыі знакамітай в/ч 3214 (ст.м.УРУЧЧА, ісці наперад у накірунку руху цягніка. Праз метраў 600 выйдзеце на частку спецназа. Праз прахадную трапляем у актавую залу). Уваход вольны. Родны ЧЫНУК, натуральна, удзельнічае у чэмпіянаце.
Пад катам: дзяўчынка-баец танчыць перад боем рытуальны Рам Муай. Вельмі прыгожа. ( Глядзець )
current mood: sleepy (comment on this)
|
|
|
|