Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Saturday, April 11th, 2009
12:52p - Прыбалтыка, Малдова... - "быдлабунт" на прасторах "другаснай" Еўропы
Пра падзеі ў Прыбалтыцы айчынныя змагары пісалі: "быдлячая кодла гопнікаў і марадэраў -- так іх, палкай па нырках".

Пра падзеі ў Малдове: "аранжавая рэвалюцыя", "дэмакратычны супраціў", -- хаця тыя самыя простыя, амаль пад нуль стрыжаныя пацаны на фотках, радасна грамяць парламент.
Файны фотарэпартаж: http://benia.livejournal.com/249694.html#cutid1
http://benia.livejournal.com/249565.html#cutid1
Тут ужо аўтар не ўстрымаўся, каб зло не наехаць на "быдла" ў каментарах да фотак.

Гопнікі як гопнікі -- "нізкае" сацыяльнае паходжанне, недахоп выхавання і адукацыіі. Гэта праблема і трагедыя грамадства, а не толькі асабістая праблема тых пацаноў і дзяўчат. Яны нікому непатрэбныя ў тым грамадстве, хіба толькі як чорнарабочыя за малую аплату. Таму не трэба вінаваціць пагромшчыкаў, лепей падумаць: хто іх вывеў на вуліцу, і куды потым зліліся тыя апазіцыянеры, напужаныя пагромамі? Адкуль столькі бяссільнай злой энергіі ў гэтых маладзёнаў, якую яны з азартам выплеснулі на "сімвал дэмакратыі" -- парламент?

За апошнія дні ў сеціве з'явілася некалькі позіркаў злева на гэтую падзею

1) спроба аналізу сітуацыі ў Малдове расійскім Соцсопрам 
http://www.socialism.ru/article/analyses/chisinau-hope-and-reality


2) артыкул А. Манчука на украінскім "Інфопорн"
http://infoporn.org.ua/2009/04/10/kyshynev_pogrom_bez_vybora

3) Інтервью расійскага "Вперед" з малдаўскім "Народным супрацівам" http://www.vpered.org.ru/comment170.html

4) і вось літаральна 15 хвілін таму ў новаствораным асабістым ЖЖ-блогу Э.Лімонаў даў свой каментар да сітуацыі
http://limonov-eduard.livejournal.com/1510.html
Мне ў яго адна фраза вельмі спадабалася: "То, что в  Кишиневе выступили под флагом объединения с Румынией,-это всего лишь удобства ради. Точно также в Белоруссии антилукашенковские выступления молодежи  вынужденно прозападные,т.е.ориентированы от  противного.На самом деле молодежь бунтует всегда от недостатка динамизма в обществе,отсутствия энергии и будущего."

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org