|
Thursday, October 15th, 2009
|
7:12p - Дзяды-марозы супраць 193-1
Першы крэатыў ад апазіцыі за апошнія гады, што выклікаў у мяне асабіста станоўчую рэакцыю.

Актывісты праваабарончых і моладзевых арганізацый, апранутыя Дзедамі Марозамі, перадалі заяву ў беларускую пракуратуру. Арганізатары акцыі паведамілі, што такім чынам пратэстуюць супраць артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі). Сваімі дзеяньнямі яны хацелі паказаць абсурднасьць гэтага артыкулу ў законе. ... “Мы Дзеды Марозы. Улічваючы, што ў нашай кране групавая і розная масавая дзейнасьць забаронена, то мы, Дзеды Марозы, вымушаныя “здацца” ў пракуратуру, бо ў нас няма іншага выйсьця. Спадзяемся, што генэральны пракурор бескампрамісна ацэніць нашу шматгадовую дзейнасьць, бо мы, як вядома, масава віншуем людзей, выступаем з найлепшымі пажаданьнямі, раздаём падарункі. І ўсё гэта робіцца арганізавана, што мае прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 193 прым.”.
http://www.svaboda.org/content/article/1852637.html
(comment on this)
|
|
|
|