|
Wednesday, February 10th, 2010
|
1:20a - CC CР
Калякин: Беларусь спасут социалисты...
Пяшчотна-ружовыя Справядлівай Расіі апладавалі ультраружовым Справядлівага Свету "Лидер Белорусской партии левых "Справедливый мир" сорвал аплодисменты на форуме "Справедливой России"
Наконт расейскіх "эСэРаў" усё зразумела. Гл. дэматыватар by m444@lj у agit_plakat@lj:

Што тычыцца нашых "штучак" ад ПКБ (калі хто забыўся на іх папярэднюю назву), то тут усё цікавей.
Знішчэнне ільготаў прас... палі. Крызісныя скарачэнні і зніжэнні заробкаў (перавод працоўных на непоўны тыдзень) прае... халі.
Вось, заадно вырашылі, што змена выразнай шыльды "камуністы" (якая ў масавай свядомасці асацыюецца на постсавецкай прасторы альбо з "каўбасой" альбо з "несвабодай") на невыразны "Справядлівы Свет" зменіць стаўленне грамадства да гэтай дзіўнай структуры...
Беларускія ружовыя так доўга тусаваліся з тутэйшымі нацыянал- ды ліберал-дэмакратымі, што пачалі камплексаваць з уласнай "левасці". Падобна на тое, што яны спрабуюць выжыць з традыцыйнай нішы мясцовых слабых эсдэкаў, заняўшы пазіцыю падобную на класічных нямецкіх рэфармістаў-бернштэйніанцаў.
Спадары (таварышы?) ці як вас там. Позна піць баржомі Коняў на пераправе не мяняюць. Вы заблыталіся ў адрозненнях паміж "рынкавай дэмакратыяй" (свабодай уласнасці) і "працоўнай дэмакратыяй " (свабодай для шырокіх колаў грамадства). "Эканамічная свабода" не ёсць гарантам свабоды палітычнай. "Сацыяльнае забеспячэнне" - не прыкмета роўнасці.
У любым выпадку, сённяшняя сітуацыя манаполіі ўлады вымагае ўсеагульнай барацьбы за палітычныя свабоды. Мэты хілага рэфармізму ў выкананні былога ПКБ у гэтай гульні нічым не адрозніваюцца ад мэтаў нацынал-дэмакратаў альбо лібералаў.
Што тычыцца сацяльнага руху, то тут перайменаваны СС не выграе, а хутчэй прайграе, бо становіцца на ілюзорны склізкі шлях балансавання паміж "сацпакетам" і "свабодай рынку" - ні першае, ні другое пры гэтым не даюць аўтаматычнай свабоды выбару, а тым больш - не змяняюць свядомасць паспалітага люду ў бок большай грамадзянскай адказнасці ды актыўнасці. То бок, палітычная гульня СС аўтаматам выліваецца ў чыстай вады балансаванне паміж "быдлам" і "нябыдлам" без якой-колечы спробы пераадолець фальшывую дыхатамію.
UPD: P.S. Гэта я да чаго? Да таго, што наміналізм руліць: не назвы змяняюць людзей, але людзі надаюць назвам іх змест. То дзякуй ПКБ, што яшчэ аднымі "камуністамі" (і "сацыялістамі") стала меней.
(comment on this)
|
|
|
|