|
Friday, June 18th, 2010
|
8:48p - Камандантэ Акудовіч
Сёння дзень народзінаў асобы, даволі культавай у асяродку моладзі каляінцельска-гуманітарнага кшталту. Спадар Валянцін ўцёк ад віншаванняў з нагоды чарговага юбілею ў нейкі запаветны куточак радзімы, і зараз рассякае вяслом прызрыста-сцюдзёную гладзь якойсці Беразіны, альбо ладуе стаянку, збірае дровы для вогнічша па лясістых узгорках Нёмана, ці ўжо нават прапускае кілішак-другі ў невялікай кампаніі стоячы на высокім сасновым беразе Іслачы. Калі б не шэраг складаных абставінаў, зараз і я б за кумпанію з насалодай кульнула чарку і асабіста павіншавала гэтага цудоўнага Чалавека. Ды яшчэ паспеецца.
А пакуль што, са старога.
( З Днём народзінаў, спадар Валянцін! )
(comment on this)
|
|
|
|