|
Tuesday, July 13th, 2010
|
4:49p - Онталагічная здрада - адна з версій "беларускай ментальнасці"
( працяглыя ўводзіны )
Вочы палясоўшчыкаў
А якія ў здрадніка вочы?
Ня трэба лічыць, што вочы здрадніка – абавязкова блудлівыя ды юркія. Яны могуць быць блакітна-шэрыя ды халодныя, бы беларускія азёры ў глухую восень. Такія вочы я бачыў на абразе Крамскога “Палясоўшчык”. Расейскі мастак намаляваў дзеда-палешука, чый позірк не абяцае чужынцу нічога добрага. Ня раю братацца зь ім і абяцаць адвечную дружбу. За сьпінаю палясоўшчык хавае сякеру зь лязом такога самага колеру, што й ягоныя вочы.
Такія вочы маглі быць у трох літаратурных палясоўшчыкаў – Тараса, Грышкі, Міхала. Дарэмна крытыка рабіла іх сялянамі. Паводле грамадзкага становішча яны былі паміж панам і мужыком – падпанкамі. Іхнім абавязкам было – прыслугоўваць, дагаджаць, першай звычкай – ладзіць са зьверхнікамі.
 ... Комплекс служэньня, на жаль, моцна зрастаецца з комплексам здрады. Ланцуг прыніжэньня, здрады й помсты доўжыцца. ... Здрада – учынак маленькага ў дачыненьні да большага ад сябе. Учынак, якога той, большы, не чакае. Часам гэта спроба маленькага зьвярнуць на сябе ўвагу. Часам гэта адчай маленькага ад немагчымасьці стаць вялікім. Часам гэта – страх маленькага перад немагчымасьцю зразумець вялікага. Пятро Вясючэнка. Наша здрада // Фрагмэнты №8, 2000 ( заканчэнне )
(comment on this)
|
|
|
|