Мы идем в тишине

> recent entries
> calendar
> friends
> My Website
> profile

Saturday, August 14th, 2010
12:49a - Compay Segundo - чалавек з сонечнай пасмешкай
Вы не звярнулі ўвагу на аднаго вельмі каларытнага чалавека ў кліпе "Chan Chan" у папярэднім пасце? Зусім старэнькі цёмнаскуры кубінец невялічкага росту, што сядзіць пасярэдзіне сцэны з малой гітарай.

Але старасць яго выдаюць хіба толькі маршчынкі на твары, а так паглядзець - белазубая пасмешка (кубінская медыцына?) маладога жыццярадаснага чалавека, які напэўна ніколі не смуткуе! Ажно сэрца пяе і на душы становіцца светла й радасна ад яе :-)

Гэта - сам аўтар песні "Chan Chan" Compay Segundo (Кампа́й Сэгу́нда).

Вікіпэдыя: яго імя даслоўна азначае "Другі прыяцель". Сапраўднае імя: Máximo Francisco Repilado Muñoz. Нар. 18 лістапада 1907, Куба — пам. 14 ліпеня 2003, Гавана, Куба.
То бок тут, на запісе 1998 года, яму ажно 91!

Зазірнула ў пошук выяваў гугля: сапраўды, падобна на тое, што гэты чалавек заўжды свеціцца шчырай радасцю і пасмяхаецца як сонейка, дорачы сваё цяпло і святло людзям наўкола.


   

 

І амаль паўсюль - з сігарай ))



Пра сваю знакамітую песню ён распавёў так:

"Я не сачыняў Chan Chan, я прысніў яе. Мая музыка прыходзіць ува сне. Часам я прачынаюся з мелодыяй у галаве, чую інструменты, вельмі выразна кожны. Я пазіраю з балкона - нікога не бачу, але чую музыку, нібыта нехта грае на вуліцы. Я не ведаю, што гэта было: аднойчы я прачнуўся прыслухоўваючыся да гэтых чатырох чуллівых нот, я паклаў іх на словы, натхнёныя казкай з майго дзяцінства пра Хуаніту і Чан Чана, і, вы бачыце - цяпер іх спяваюць паўсюль".

http://en.wikipedia.org/wiki/Chan_Chan_(song)

(comment on this)


<< previous day [calendar] next day >>

> top of page
LJ.Rossia.org