|
Friday, May 20th, 2011
|
12:59a
Дзяк вам, мае юныя фрэнды дарагія сябры!
anderswerden@lj і libeartina@lj сёння парадавалі (11111 і 22222 рррэвалюцыйнай музыкай і вершамі, што падымаюць дух нават у такія змрочныя часы. Дзякуй! З Днём Піянерыі, дарэчы. Калі што (калі б зараз гэныя інстытуты існавалі не ў парадыйным вымярэнні), я б вам з радасцю і гонарам павязала гальштукі як "старшапіянерка"))))

зы. Дарэчы, была ў піянерах роўна ад мая 1991 да путчу 1991. Увосень яшчэ імкнуліся насіць гальштукі, але паколькі ўся сістэма с а звонам развальвалася і цынічна саму сябе хавала, мы проста... сталі злымі юнымі цынікамі-пяціклашкамі, якія больш не верылі ні ў ва што: ні ў піянераў, ні ў бога, ні ў д'ябла - бо занадта шмат нас падманвалі (увосень 91 прыходзілі агітатары то з БЧБ-гальштукамі - мы проста рагаталі з дарослых, як яны лёгка паддаюцца павевам палітычнага надвор'я, - то з крыжамі і Бібліямі). Пасьля таго, як яны пахавалі нашых піянераў, мы не давяралі ім.
(comment on this)
|
|
|
|